Эканоміка11

Flo ўзначаліла топ-100 найлепшых спажывецкіх тэхкампаній Еўропы

Flo заняла першае месца ў дэбютным рэйтынгу Sifted Consumer 100. Гэта першы штогадовы спіс прарыўных еўрапейскіх спажывецкіх стартапаў, які ацэньвае тэмпы прыцягнення інвестыцый, рост каманды, залучанасць аўдыторыі і яе давер да брэнда, піша Devby.

Пераможцу абвясцілі на цырымоніі SXSW у Лондане. Журы ацэньвала намінантаў па трох ключавых крытэрыях: ахоп (наколькі масава прадукт прыняты рынкам), звычка (наколькі глыбока ён убудаваны ў паўсядзённае жыццё карыстальнікаў) і хайп (культурны імпульс вакол брэнда). На думку экспертаў Sifted, дадатку з беларускімі каранямі ўдалося зрабіць галоўны пераход — з нішавага прадукту ператварыцца ў звыклую норму жыцця для мільёнаў.

«Асабліва значным гэтае прызнанне робіць тое, што яно гаворыць пра будучыню жаночага здароўя. Занадта доўга індустрыя тэхналогій ігнаравала гэтую сферу. Сёння больш за 81 млн чалавек штомесяц давяраюць Flo, … даводзячы, што жаночае здароўе — гэта не нішавая катэгорыя, а важная частка паўсядзённага жыцця», — адзначыла фіндырэктар Flo Health Тамара Арлова.

Акрамя ўражваючай базы MAU, ключавым фактарам перамогі Flo на еўрапейскім рынку стала беспрэцэдэнтная бяспека дадзеных, адзначаецца ў прэс-рэлізе, прысвечаным гэтаму дасягненню. Платформа застаецца адзіным femtech-дадаткам, які штогод пацвярджае двайную незалежную сертыфікацыю бяспекі (ISO 27001) і кіравання канфідэнцыяльнасцю (ISO 27701, непасрэдна звязаную з патрабаваннямі GDPR). А распрацаваны кампаніяй «ананімны рэжым», абаронены постквантавым шыфраваннем, дазваляе адсочваць менструальныя цыклы і цяжарнасць без прывязкі да асабістых ідэнтыфікатараў карыстальніка.

Трапленне ў рэйтынг асабліва каштоўнае з улікам статусу выдання. Sifted быў створаны пры падтрымцы Financial Times і з’яўляецца вядучым еўрапейскім медыя пра тэхналогіі і стартапы, па якім інвестары і заснавальнікі сочаць за інавацыямі ў рэгіёне. Іх аналітыцы давяраюць топ-менеджары і найбуйнейшыя фонды, таму прызнанне ад такой рэдакцыі — знак якасці для любога стартапа на міжнароднай арэне.

***

Flo — гэта IT-кампанія, якую стварылі беларусы. Яна дабілася поспеху, распрацаваўшы папулярны дадатак для жаночага здароўя.

Галоўны офіс кампаніі цяпер месціцца ў Вільні, штаб-кватэра — у Лондане, прадстаўніцтвы — у Нідэрландах і ЗША. Мінскі офіс цяпер закрыты.

Flo — другая кампанія-аднарог з беларускімі каранямі. Першай у 2021 годзе стала PandaDoc.

Flo

Каментары1

  • Дзмітрі Гурскявічус
    19.06.2026
    А будуць жарты пра літоўскага аднарога?

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць