Свет44

Трамп заявіў, што Мелоні «маліла пра фота» з ім. Яна ў адказ: Выдумкі, прычым не ўпершыню, затое з ворагамі Трамп нерашучы

Прэм'ерка Італіі назвала заявы Трампа «цалкам выдуманымі», міністр замежных спраў краіны адмяніў візіт у Вашынгтон.

Фота: Evelyn Hockstein — Pool/Getty Images

«Яна маліла мяне сфатаграфавацца з ёй! Яна так хацела сфатаграфавацца са мной. Я б нават не пагадзіўся, але мне стала яе шкада! Яна, напэўна, рада, што я з ёй паразмаўляў! Я не быў абавязаны з ёй размаўляць», — сказаў Трамп.

Мелоні назвала заявы Трампа «цалкам выдуманымі» і падкрэсліла, што «Італія і я ніколі не молім».

«Заявы Дональда Трампа цалкам выдуманыя. Я, шчыра кажучы, уражана. Не разумею, чаму прэзідэнт ЗША паводзіць сябе так са сваімі саюзнікамі. Урэшце, гэта здараецца не ўпершыню. Магу толькі сказаць — шкада, што ён не праяўляе такой жа рашучасці ў дачыненні да ворагаў Захаду, ворагаў ЗША, лідараў, да якіх ён, наадварот, аказваецца значна больш саступлівым. Але ён павінен памятаць адно: Італія і я ніколі не молім», — сказала італьянская прэм’ерка.

Пасля стала вядома, што кіраўнік МЗС Італіі Антоніа Таяні адмяніў свой візіт у ЗША на фоне заявы Трампа.

«Сур’ёзныя і абразлівыя выказванні прэзідэнта Трампа ў адрас прэм’ер-міністра Джорджы Мелоні абражаюць усю Італію. Па гэтай прычыне я прыняў рашэнне адмяніць свой візіт у Злучаныя Штаты, запланаваны на 21 і 22 чэрвеня», — напісаў у сацсетцы X Антоніа Таяні.

Каментары4

  • Василь
    19.06.2026
    Мелони врет. Я верю Трампу. Каждий раз пригают около него, а тут принципиальние такие.
  • Захар
    19.06.2026
    Не здарма шклоўскі самазванец знайшоў у Трампе нешта роднае сабе. Абое рабое.
  • Дзе санітары!??
    19.06.2026
    Калі ўжо гэта мегагалактычная лапідарная бздура скончыцца?!?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць