Грамадства22

У Беларусі за данаты асудзілі мінімум 159 чалавек

Хваля салідарнасці пасля падзей 2020 года і падтрымка беларускіх добраахвотнікаў пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне сталі для беларусаў пасткай, якую сілавікі выкарыстоўваюць да гэтага часу, канстатуе «Вясна».

За грашовыя пералічэнні ў фонды салідарнасці і іншыя ініцыятывы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі» і «тэрарыстычнымі», у Беларусі асудзілі ўжо мінімум 159 чалавек, сярод якіх 26 IT-спецыялістаў і 33 жанчыны.

За ахвяраванні ў падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі ажно 44 чалавекі.

46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя.

Але яшчэ сотні беларусаў пад пагрозай крымінальных справаў былі вымушаныя «адкупляцца» непрацэсуальнымі ахвяраваннямі ў шматкратным памеры. У той жа час тым, хто трапляе пад суд, прызначаюць жорсткія рэальныя тэрміны — аж да 9,5 гадоў калоніі.

Каментары2

  • разделяй и властвуй
    19.06.2026
    Валет не хочет, чтобы беларус беларусу был другом, Валет хочет, чтобы беларус беларусу был врагом.
    Этого хотят и это надо в Кремле.
  • удакладняю
    19.06.2026
    Падаецца, не хваля салідарнасці 2020 і падтрымка дабраахвотнікаў сталі пасткай, але адсутнасць банкаўскай таямніцы як інстытута, адвольнае прымяненне заканадаўства аб экстрэмізме і аператыўна-вышуковай дзейнасці... у двух словах - прававы дэфолт. У КДБ выклікаюць і раскулачваюць на "кампенсацыю", атрымліваеш ліст з СК, што няма грунту для крымінальнай адказнасці, бо "кампенсаваў шкоду", а праз некалькі месяцаў грукаюць з Генпракуратуры і зноў раскручваюць - за той жа данат (да мяне так паўторна не дабраліся, але ведаю выпадкі). Сябры, захоўвайце квітанцыі, адпіскі - будзем патрабаваць кампенсацыі ад дзяржавы, таксама ў Х10 памеры. Хай потым спаганяюць гэтыя грошы з былых на той будучы момант - гэбістаў, следчых, пракурораў, дфраўцаў, суддзяў і іхніх жыруючых нашчадкаў.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць