Мінчукі здалі кватэру ў «Мінск-Свеце» на суткі. Арандатары ператварылі яе ў капішча
«Там выклікалі Сатану?»

Здача кватэры ў ЖК «Мінск-Свет» на суткі стала прычынай для правядзення пазапланавай генеральнай прыборкі ўсяго жылля. Падрабязнасці распавёў акаўнт nedvizhka_minsk у Threads, заўважыла выданне «Блізка».
У кожным пакоі жылля, практычна паўсюль — на падлозе, мэблі, сантэхніцы, пасцелі і бытавой тэхніцы — быў раскіданы кветкавы грунт і разліта вада. У пярэднім пакоі яшчэ і была рассыпана соль. Дзіўна, але смецце было складзена і завязана ў пакеты.




Карыстальнікі сацсеткі ад убачанага былі ў шоку. Асабліва здзівіў каментатараў малюнак пентаграмы з вады і зямлі.
«Там Сатану выклікалі. Трэба бацюшку запрасіць».
«Відаць, нейкі рытуал праводзілі і ўсё атрымалася».
«Павесьце часнок над ложкам ад прывідаў».
«А людзі яшчэ баяцца здаваць кватэры сабачнікам. Ніводзін сабака так кватэру не апаганіць».
«Выклікайце міліцыю, шукайце гэтых чарнакніжнікаў. Няхай плацяць кампенсацыю».
Каментары