Грамадства44

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую

Праўда, гэта не новы маршрут, а скарачэнне існуючага.

У Мінску ўзводзяць новае разваротнае кальцо трамваяў, або, інакш кажучы, новую канцавую, фатаграфіямі падзяліліся ў Трэдс, піша Blizko.by.

Кальцо робяць каля Палаца дзяцей і моладзі па вуліцы Старавіленскай. Праўда, гэта не новы маршрут, а скарачэнне ўжо існуючага.

Паводле праекта, разваротнае трамвайнае кальцо спачатку перанясуць ад канцавой «Возера» да Палаца дзяцей і моладзі, каб потым, пасля рэканструкцыі вуліц, зноў працягнуць лінію на поўнач, за вуліцу Арлоўскую, але ўжо па Новавіленскай.

Такім чынам, маршруты №3 (з Серабранкі), №4 (ад вакзала) і №5 (з Зялёнага Лугу) скарачаюцца на некалькі прыпынкаў: з новых маршрутаў прыбяруць прыпынкі «Старавіленскі тракт», «Веры Слуцкай» і «Возера».

Аднак на транспартных форумах сумняваюцца, што будаўніцтва новай лініі сапраўды адбудзецца. Многія мінчане мяркуюць, што часовае кальцо каля Палаца дзяцей і моладзі так і застанецца пастаянным. Зараз у каментарыях таксама гучалі скептычныя настроі:

  • «Знішчылі паркоўку і абрэзалі лінію на некалькі прыпынкаў»;
  • «Калі трэба пабудаваць нешта для таго, каб іншае знішчыць, то гэта робіцца хутка».
  • Але былі і тыя, хто ўзрадаваўся:
  • «Нарэшце змогуць зрабіць нармальны выезд з горада па Далгінаўскім тракце без затораў»;
  • «Ну вось жа, будуюць трамвайныя шляхі, як у Еўропе!»

Паводле Blizko.by, новую канцавую абсталёўваюць упершыню з 2000 года.

Тады разваротнае кальцо «Мяснікова» перанеслі ад плошчы Мяснікова праз вуліцу Маскоўскую бліжэй да вакзала. Апошнюю новую трамвайную ветку ў Мінску праклалі ў 1986 годзе па вуліцы Чапаева.

З таго часу трамвайная сетка і інфраструктура толькі скарачаюцца:

  • 1990: закрыццё веткі на Аўтазавод
  • 2013: ліквідацыя разваротнага кальца «Валгаградская»
  • 2015: закрыццё лініі па вуліцы Кастрычніцкай

У 2018 годзе таксама збіраліся дэмантаваць разваротнае кальцо на вуліцы Змітрака Бядулі, але пасля петыцыі з патрабаваннем захаваць кальцо транспартнікі афіцыйна адказалі, што яно будзе захавана. Яно ацалела.

Каментары4

  • Кол
    20.06.2026
    Валя, і гэта пры тым, што краіна мае ўласную вытворчасьць трамвая.
  • Янка
    20.06.2026
    Валя, з развіццём акумулятарнага грамадскага транспарту актуальнасць трамвая і тралейбуса аб'ектыўна зніжаецца.
  • Што ?
    20.06.2026
    Янка, актуальнасьць асабліва зьніжаецца ў час пік і пры 10 бальных заторах на дарогах ?

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць