Хулігана ў Маладзечне асудзілі на 180 гадзін грамадскіх прац за зламаныя паштовыя скрыні
Здарэнне адбылося ў лютым.

Мужчына ў пад'ездзе першага паверха дома, дзе ён сам жыў, зламаў дзве паштовыя скрыні, чым нанёс шкоду 188 рублёў, піша Kraj.by.
— Мужчына дзейнічаў агрэсіўна, беспадстаўна груба парушаючы грамадскі парадак і выяўляючы відавочную непавагу да грамадства, дэманструючы сваё грэбаванне правамі іншых грамадзян і здольнасць да бясчынства, праяўляючы грубую сілу, суправаджаючы свае дзеянні знішчэннем чужой маёмасці, — удакладніла старшы памочнік пракурора раёна Карына Судніковіч.
Мужчына шкоду кампенсаваў, аднак яму прысудзілі 180 гадзін грамадскіх прац.
Каментары