А пасля ў іх урэзаліся яшчэ чатыры машыны.

Месца аварыі. Фота тут і далей: ДАІ Мінскай вобласці
Аварыя ў Дзяржынскім раёне здарылася 27 чэрвеня каля 11:30 на 26 км аўтадарогі Р-1 «Мінск — Дзяржынск». 22‑гадовы кіроўца Tesla, паводле папярэдняй інфармацыі, сутыкнуўся з Porsche.
Пасля ў іх уехалі яшчэ чатыры аўто — BMW, Lancia, Citroen і Chevrolet.


31‑гадовага кіроўцу Porsche шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
Каментары