Здарэнні33

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне

Сяргей Мулы атрымаў год калоніі-пасялення. Але з'ехаць з Расіі ўсё ж давядзецца.

Грамадзяніна Беларусі Сяргея Мулага прызналі вінаватым у прымяненні гвалту ў адносінах прадстаўніка ўлады (частка 1 артыкула 318 КК Расіі) і прызначылі яму пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі-паселішчы.

Мулы — разведзены, з няпоўнай сярэдняй адукацыяй, без працы — з красавіка 2023 года жыў у вёсцы Конанава Сафонаўскага раёна Смаленскай вобласці разам з жанчынай. Пашпарт грамадзяніна Беларусі ён, паводле ўласных паказанняў, згубіў падчас працы ў Маскве.

19 лістапада 2023 года Мулы выпіваў з сужыцелькай. Узнік канфлікт, пасля чаго жанчына выклікала паліцыю, паведаміўшы, што яе б'юць і душаць. На выклік прыехалі старшы ўчастковы ўпаўнаважаны паліцыі і аператыўнік крымінальнага вышуку. Яны вызначылі, што Мулы незаконна знаходзіцца на тэрыторыі Расіі, таму прапанавалі праехаць у аддзяленне, каб скласці пратакол.

Мулы вярнуўся ў кватэру, узяў на кухні нож, пасля чаго зноў выйшаў да паліцэйскіх. Абмацюкаўшы паліцэйскіх, беларус схапіў аднаго з іх за каўнер і паспрабаваў нанесці ўдар нажом у жывот. Той перахапіў руку з нажом і выбіў зброю, аднак Мулы нанёс яму ўдар кулаком у вока, не менш за тры ўдары кулаком па патыліцы і ўдар нагой па галёнцы. Другі паліцэйскі, які знаходзіўся на лесвічнай пляцоўцы, адцягнуў беларуса і заламаў яго.

У судзе Мулы поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся. Суддзя ўлічыла, што беларус быў п'яны, а таксама тое, што ён не мае рэгістрацыі і пастаяннага месца жыхарства ў Расіі і раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Апроч таго, у Мулага сіндром алкагольнай залежнасці сярэдняй стадыі.

Каментары3

  • AD
    04.07.2026
    Ужас конечно. Добрые эти полицейские. В нармальной стране застрелили бы , ибо бросатся на полицейских с ножом это дикость...
  • Ага
    04.07.2026
    AD, такие "добрые", что задерживали за нелегальное нахождение в стране, а не за то, что бил и душил женщину.
    Сами небось по вечерам бухают и своих жён и детей избивают. Для россиян это нормально. Особенно для ментов.
  • алкаш
    05.07.2026
    Лучше бы он остался в РФ. Зачем такие [Рэд. Выдалена] в Беларуси, и так хватает пропавших людей, их даже можно частично экспортировать в Россию матушку.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі9

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін2

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

У Мінску жанчына-бяспраўніца пратараніла дзве машыны, адна з якіх урэзалася ў трамвай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club3

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць