Грамадства1818

Беларус паляцеў у Ніцу праз Стамбул — цяпер ён у коме ў французскай бальніцы. Мясцовыя медыкі раяць адключаць яго

У інтэрнэце збіраюць грошы, каб перавезці на радзіму і лячыць 40‑гадовага Віктара Паграбнога, у якога ў Францыі адарваўся тромб. Усё пачалося з некалькіх гадзін пералёту — а цяпер невядома, чаго чакаць.

Віктар Паграбны. Фота: Instagram

Віктар Паграбны з Магілёва трапіў у бальніцу падчас паездкі ў Францыю. Цяпер сям’я ў сацсетках збірае 100 тысяч еўра, каб перавезці Віктара ў Беларусь і ўжо тут займацца яго лячэннем і рэабілітацыяй.

Родныя мужчыны выклалі дакументы з бальніцы. Мяркуючы па паперах, Віктар прыехаў у Францыю, каб адпачыць — па іншых даных, ён паехаў туды працаваць. Цяпер ён ляжыць у бальніцы горада Ніца.

Усё пачалося яшчэ падчас пераезду ў Францыю: у дакументах пазначана, што Віктар тры гадзіны ляцеў з Мінска ў Стамбул, прабыў дзве гадзіны ў стамбульскім аэрапорце і потым яшчэ тры гадзіны ляцеў у Ніцу. Доўгая нерухомасць і пералёты — гэта фактары рызыкі, калі ў чалавека ўжо ёсць тромбы.

Пасля пералёту ў яго паступова пачала павялічвацца задышка, і праз тыдзень ён звярнуўся ў бальніцу. У левай назе мужчыны знайшлі тромб, а таксама пабачылі на КТ прыкметы тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі. Тым не менш, пішуць французскія медыкі, на той час Віктар быў яшчэ ў адносна стабільным стане.

Яго паклалі ў бальніцу і пачалі даваць яму антыкаагулянт, каб знішчыць тромб. Было гэта ў пачатку чэрвеня.

8 чэрвеня стан мужчыны рэзка пагоршаў, упаў ціск і пульс. У правым прысэрцку знайшлі тромб, перавялі Віктара ў рэанімацыю. Далей яго сэрца двойчы спынілася — спачатку на сем хвілін, потым на дваццаць хвілін, абодва разы французскія медыкі вярталі мужчыну да жыцця.

Мяркуючы па дакументах, медыкі падключалі беларуса да апарата ЭКМО, які часова бярэ на сябе працу сэрца і лёгкіх, падключалі і да ШВЛ. Уводзілі мацнейшыя, чым раней, лекі, каб растварыць тромбы, давалі Віктару антыбіётыкі, бо знайшлі ў яго інфекцыі, і падключалі да дыялізу, таму што ў мужчыны пашкоджаныя ныркі. Па стане на 27 чэрвеня Віктар усё яшчэ дыхаў з дапамогай.

На жаль, мозг мужчыны моцна пацярпеў. Калі сэрца Віктара спынялася, яго ўвялі ў стан глыбокай седацыі — прасцей кажучы, у вельмі глыбокі сон. Але ж калі прыбралі лекі, якія забяспечвалі тую седацыю, Віктар не прачнуўся і так і застаўся ў коме. Яму правялі некалькі абследаванняў, па якіх пабачылі, што ў яго значнае пашкоджанне мозгу пасля спыненняў сэрца і выкліканага гэтым недахопу кіслароду.

Каманда французскіх медыкаў ацаніла перспектывы аднаўлення на 4‑5 балаў па шкале CPC. У лепшым выпадку гэта азначае кому ці вегетатыўны стан, у горшым — смерць. Сваю выснову яны падмацавалі меркаваннем вонкавага неўролага, і гэтая доктарка таксама прагаласавала за спыненне актыўнага лячэння.

Паводле французскіх пратаколаў лекавання, мужчыне рэкамендуюць тэрмінальную экстубацыю. Прасцей кажучы, медыкі не бачаць сэнсу ў тым, каб і далей выкарыстоўваць апарат, які дапамагае яму дыхаць.

Як піша жонка мужчыны ў інстаграме, на сёння ўдалося сабраць больш за 55 тысяч рублёў, і родныя Віктара чакаюць пацвярджэння па самалёце коштам 80 тысяч еўра. На тым самалёце, калі ўсё складзецца, мужчыну і павязуць у Беларусь.

Віктар належыць да супольнасці футбольных фанатаў, і адзін з тэматычных акаўнтаў у інстаграме патлумачыў, чаму адкрылі тэрміновы збор:

«Усё гэта адбываецца ў Францыі, адкуль патрабуецца тэрміновае транспартаванне ў беларускую клініку, бо французскія лекары дзейнічаюць неахвотна, спасылаючыся на малыя шанцы на аднаўленне.

Аднак слова «здавацца» — не пра нашу культуру і прынцыпы. Таму мы з вамі проста абавязаны хаця б паспрабаваць зачапіцца за яго жыццё!»

Блогер kocmos_stas таксама расказвае, што каля Віктара цяпер знаходзіцца яго жонка Юлія, і дзеліцца інфармацыяй ад яе:

«Дактары прапануюць ёй адключыць Віктара ад апаратаў і не даюць ніякага шанса на жыццё, але ў Віктара ёсць рэфлексы, і яму неабходны дарагі авіяпералёт, які можа даць шанец на выратаванне жыцця і далейшае паляпшэнне».

Іншы сябар Віктара пад нікам borissborkin удакладняе, што лёгкія мужчыны цяпер працуюць толькі на 30%. І распісвае падрабязней, што плануюць родныя Віктара.

Паводле яго слоў, у абласной бальніцы ўжо падрыхтавалі палату для мужчыны:

«Цяпер галоўная задача — даставіць яго дадому, зрабіць гэта можа толькі санітарная авіяцыя. Кошт перавозкі складае ад 80 да 130 тысяч еўра. Праз палітычныя нюансы знайсці прыдатны борт вельмі цяжка, але праца ў гэтым кірунку ідзе пастаянна».

Знаходжанне мужчыны ў французскай бальніцы таксама каштуе грошай. Дзень у рэанімацыі абыходзіцца ў 4000 еўра, а страхоўка ў Віктара была на 30 тысяч еўра. Цяпер, як пішуць знаёмыя з гісторыяй, у бальнічным рахунку Віктара сума больш чым у 90 тысяч еўра.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • еще одна жертва санкций
    02.07.2026
    а ведь раньше был поезд Москва-Ницца, который шел через Беларусь, не было нужды рисковать здоровьем в самолете.
    Или хотя бы были авиарейсы прямые, куда короче, чем через Стамбул
  • меры предосторожности
    02.07.2026
    даже здоровым людям ( а тем болеее тем, у кого венозная недостаточность) советуют одевать компрессионные колготки в самолет. А также выпить аспирин.это антикоагулянт и разжижитель крови
  • Імя
    02.07.2026
    еще одна жертва санкций, няма таго што раньш было (((. Ганьба ды праклён лукашенкоВалету!!!!

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам8

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Стэлы ў Мінску заўважылі бабра ФОТЫ5

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока1

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам8

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць