Літоўская кампанія Kesko Senukai заявіла аб канчатковым продажы акцый беларускай сеткі OMA
Кампанія кажа, што продаж зацягнуўся праз дзеянні беларускіх уладаў.

Літоўская група кампаній па гандлі будаўнічымі, рамонтнымі і бытавымі таварамі Kesko Senukai заявіла, што летась прадала 50% акцый гандлёвай сеткі ОМА ў Беларусі, паведамляе LRT.
«У 2022 годзе, з пачаткам расійскай агрэсіі ва Украіне, мы спынілі любыя бізнэс-сувязі, ланцужкі паставак і супрацоўніцтва ў Беларусі. (…) Працэс продажу акцый ОМА, ініцыяваны адразу ж, з-за дзеянняў беларускіх уладаў быў рэалізаваны ў мінулым годзе пасля падпісання дамовы аб продажы акцый», — заявіла ў каментары BNS кіраўніца аддзела камунікацый Kesko Senukai Любоў Зайцава.
Кампанія пакуль не каментуе, каму і за якую суму прадала акцыі ОМА, аднак паабяцала паведаміць пра гэта пазней.
У справаздачы групы за 2025 год сцвярджаецца, што ў мінулым годзе яе даходы ў Беларусі выраслі на 2,1% да 140,2 млн еўра, а даччынае прадпрыемства ОМА на канец года мела крэдытную лінію і заклала банкам запасы і маёмасць на суму 17,85 млн еўра.
«Згодна з абавязковымі стандартамі ўліку, ОМА ўсё яшчэ была ўключана ў нашы кансалідаваныя справаздачы. Таму, адказваючы на пытанне, за што атрыманы даходы ў Беларусі, адказ наступны: мы не атрымлівалі ніякіх даходаў, іх атрымала ОМА», — адзначыла прадстаўніца Kesko Senukai.
Тым не менш, у справаздачы групы за 2025 год няма інфармацыі пра ўгоды ОМА ці іншых кампаній групы, звязаныя з акцыямі. На канец 2025 года Kesko Senukai Lithuania праз даччыную кампанію SPC Holding валодала 50% плюс адной акцыяй кампаніі Romos Holdingas, а апошняя мела 100% акцый ОМА, сведчыць дакумент.
У маі 2022 года Kesko Senukai паведаміла аб прыпыненні дзейнасці ў Беларусі і выхадзе са складу акцыянераў ОМА. Тады паведамлялася, што працэс продажу пакета з 50% акцый, якім кампанія валодала ўскосна, яшчэ не завершаны, а скончыць яго планавалася за некалькі месяцаў.
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары
Пока я вижу только обратные результаты от подобного рода санкций и прочих принципиальных, но не логичных решений