Усяго патроху

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Расчэсванне — важная частка догляду валасоў, але залішняе захапленне гэтай працэдурай можа прынесці больш шкоды, чым карысці. Навукоўцы і спецыялісты па доглядзе валасоў расказалі BBC, як часта варта карыстацца расчоскай і якіх памылак лепш пазбягаць.

curly hair кучаравыя валасы кудрявые волосы
Фота: vecteezy.com

Людзі карысталіся расчоскамі яшчэ ў дагістарычныя часы. Яны былі патрэбныя не толькі для прыгажосці, але і для гігіены, бо дапамагалі выдаляць з валасоў смецце, бруд, паразітаў і распутваць вузлы.

У XIX стагоддзі, калі доўгія валасы лічыліся важнай часткай жаночай прыгажосці, догляд за імі мог займаць шмат часу. Звычайна валасы спачатку расчэсвалі грэбенем, каб распутаць, а потым расчоскай-шчоткай з натуральным шчаціннем — каб разгладзіць і размеркаваць натуральны тлушч, які вылучае скура галавы, па ўсёй даўжыні.

Пазней з’яўленне расчосак-шчотак з сінтэтычным шчаціннем зрабіла іх больш таннымі і даступнымі. Разам з гэтым шырэй распаўсюдзіліся і парады пра догляд валасоў, але не ўсе з іх навукова абгрунтаваныя.

Чаму частае расчэсванне не паскарае рост валасоў

Адна з самых устойлівых памылак — меркаванне, што частае расчэсванне можа паскорыць рост валасоў. Спецыялісты гэта не пацвярджаюць: валасы растуць з фалікулаў, і механічнае ўздзеянне на ўжо адрослую частку істотна не ўплывае на гэты працэс.

Больш за тое, празмернае або грубае расчэсванне можа пашкодзіць валасы. Калі пасмы моцна зблытваюцца, а потым іх распутваюць з вялікай сілай, валасы падвяргаюцца значнай нагрузцы. З часам гэта можа пашкодзіць іх структуру, у выніку чаго з'яўляюцца пасечаныя канцы і павялічваецца ломкасць.

Разам з тым даследчыкі адзначаюць, што ў паўсядзённым жыцці шкода ад асцярожнага расчэсвання для большасці людзей нязначная. Значна больш на стан валасоў уплываюць фарбаванне, хімічныя працэдуры і ўздзеянне высокіх тэмператур.

Схаваная карысць расчэсвання

Расчэсванне само па сабе не з’яўляецца праблемай. Шкодзіць найчасцей не расчоска, а тое, як ёю карыстаюцца.

Рэгулярнае і акуратнае расчэсванне дапамагае не дапускаць вялікіх вузлоў і зблытвання. Калі доўга не расчэсвацца, потым валасы даводзіцца распутваць з большай сілай, а гэта павялічвае рызыку пашкоджання.

Акрамя таго, расчоска дапамагае прыбраць валасы, якія ўжо выпалі натуральным шляхам, часцінкі адмерлай скуры і забруджанні са скуры галавы. Калі ўсё гэта назапашваецца, можа ўзнікаць раздражненне.

Фота: Getty Images

Як правільна расчэсваць валасы

Універсальнага правіла для ўсіх няма. Прамыя і хвалістыя валасы спецыялісты раяць расчэсвацца як мінімум тры разы на тыдзень. Пры патрэбе гэта можна рабіць і часцей — адзін-два разы на дзень, але без рэзкіх рухаў і моцнага націску.

Прамыя і хвалістыя валасы лепш не расчэсваць мокрымі. Пасля мыцця яны могуць здавацца больш моцнымі і эластычнымі, але насамрэч становяцца больш уразлівымі. Пад уздзеяннем вады структура воласа часова змяняецца: яна становіцца больш гнуткай, але менш устойлівай да пашкоджанняў.

З вельмі кучаравымі валасамі правіла іншае. Іх не варта расчэсваць сухімі. Лепш распутваць такія валасы падчас мыцця або адразу пасля яго, выкарыстоўваючы сродкі, якія дапамагаюць расчосцы лягчэй праходзіць уздоўж пасмаў.

Як адзначаюць спецыялісты, кучаравыя валасы маюць зусім іншыя фізічныя ўласцівасці, якія доўгі час ігнараваліся ў навуковай літаратуры і індустрыі прыгажосці: яны часцей страчваюць вільгаць, лягчэй утвараюць вузлы і могуць быць больш схільныя да пашкоджання. Таму ім асабліва патрэбны асцярожны догляд.

Якую расчоску выбраць

Важна не толькі як часта расчэсвацца, але і чым. Калі ў вас кучаравыя валасы або вы ўсё ж хочаце расчасаць мокрыя прамыя ці хвалістыя валасы, лепш выкарыстоўваць расчоску-шчотку з пругкімі пластыкавымі зубцамі (wet brush). Жорсткі грэбень у такой сітуацыі можа, наадварот, павялічыць рызыку іх пашкоджання.

Фота: notino.pl

Для сухіх валасоў пасуюць расчоскі-шчоткі з мяккім шчаціннем, прыязныя да скуры галавы. Яны дапамагаюць разгладжваць валасы і размяркоўваць натуральны тлушч па іх даўжыні.

Некаторыя сучасныя расчоскі-шчоткі спалучаюць некалькі тыпаў зубцоў і шчаціння: адны раздзяляюць пасмы, другія разгладжваюць іх, размяркоўваюць тлушч і дадаюць аб'ём.

Такім чынам, адказ на пытанне, як часта трэба расчэсвацца, залежыць ад тыпу валасоў, тэхнікі і самой расчоскі. А калі вам часам не хочацца старанна ўкладваць валасы, сучасная мода, здаецца, толькі на вашым баку: натуральнасць і лёгкая нядбайнасць сёння ў трэндзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі3

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі30

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі3

Раптоўна памёр сенатар Ліндсі Грэм, галоўны лабіст санкцый супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць