Па стане на 1 ліпеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 14 мільярдаў 156 мільёнаў даляраў, паведаміў Нацыянальны банк. Гэта самы нізкі паказчык з пачатку 2026 года. Ранейшы мінімум быў зафіксаваны 1 студзеня — 14 мільярдаў 423 мільёнаў даляраў.

За чэрвень сума міжнародных рэзерваў зменшыўся амаль на 882 мільёны даляраў. Паводле інфармацыі Нацыянальнага банка, асноўнай прычынай стала зніжэнне сусветных цэн на золата.
На працягу месяца золата патаннела прыкладна на 12% — з каля 4500 да 4000 даляраў за унцыю. Аналітыкі звязваюць гэта з умацаваннем даляра ЗША і зніжэннем напружанасці на Блізкім Усходзе, што таксама паўплывала на кошт нафты.
У той жа час валютная частка рэзерваў за чэрвень павялічылася на 24,5 мільёнаў даляраў. Магчыма, гэта звязана з пакупкай замежнай валюты на ўнутраным рынку.
Паводле апошніх апублікаваных даных, у маі прапанова валюты ў Беларусі перавышала попыт амаль на 178 мільёнаў даляраў. Найбольшы ўклад у гэта ўнеслі фізічныя асобы, якія прадалі валюты на 310,5 мільёнаў даляраў больш, чым набылі.
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары