Грамадства66

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза

У Смалявіцкім раёне спыняе працу піцэрыя «Папача Піца», адкрытая ў 2025 годзе італьянскім рэстаратарам Паала Венэ. На сайце ўстановы цяпер з’явілася паведамленне, што яна «закрытая назаўсёды», піша Office Life.

Паала Венэ ў сваёй піцэрыі. Фота: Koko.by

Паала Венэ працуе ў рэстараннай сферы з 1988 года. Ягоная піцэрыя знаходзілася ў вёсцы Крывая Бяроза Смалявіцкага раёна. У меню былі піца, тырамісу і іншыя стравы італьянскай кухні.

Паводле інфармацыі ў сацыяльных сетках установы, цяпер уладальнік шукае інвестараў і партнёраў для адкрыцця новай піцэрыі. Калі знайсці падтрымку не ўдасца, ён плануе вярнуцца ў Італію.

На пытанні наведнікаў пра магчымасць заказаць піцу прадстаўнікі ўстановы адказваюць, што такая магчымасць ужо адсутнічае.

У пачатку чэрвеня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала неналежнай рэкламу «Папача Піца». Прэтэнзіі датычыліся сцвярджэнняў «Мы гатуем найлепшую піцу ў вашым горадзе» і «Найлепшы італьянскі шэф-повар піцы». Ведамства палічыла, што такія заявы ствараюць уражанне аб перавагах прадукцыі і яе вытворцы без дакументальнага пацвярджэння, і выдала прадпісанне спыніць распаўсюджванне гэтай рэкламы.

Каментары6

  • Бюракрат Чынадралаў
    08.06.2026
    Але ў Крывой Бярозе больш не было піцэрый. Усе астатнія - у Смалявічах.
    Таму тэхнічна ён меў рацыю ў сваёй рэкламе.
  • BX
    09.06.2026
    ХВ, при наличии отсуствия мозгов у чиновников
  • Ну
    09.06.2026
    Відавочна, італійскі піцар не зразумеў, што каб мець сваю справу ў Беларусі, трэба дзяліцца з мясцовымі чыноўнікамі. Асабліва калі гэта на вёсцы, дзе ў чыноўнікаў больш няма з каго спаганяць грошыкі.

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць