За «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» асудзілі 19‑гадовага хлопца
МУС дадало ў «спіс экстрэмістаў» грамадзяніна Беларусі Даната Дашкоўскага. Яму нядаўна споўнілася 19 гадоў, паведамляе «Вясна».

На фота Данат у 2018 годзе
Хлопца асудзілі паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Верагодна, яму прызначылі «хатнюю хімію».
Справу Даната разглядаў Брэсцкі абласны суд.
Каментары