Свет11

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране

Серыя ўдараў цягнулася некалькі гадзін, а Іран, у сваю чаргу, нанёс свае ўдары па танкерах у Армузскім заліве.

Фота: U.S. Central Command via AP

Уночы 14 ліпеня ЗША пачалі наносіць удары па Іране трэцюю ноч запар, паведаміла Цэнтральнае камандаванне ЗША. Паводле інфармацыі CENTCOM, аперацыя была накіравана супраць іранскай ваеннай інфраструктуры з мэтай знізіць магчымасці Тэгерана атакаваць судны ў Армузскім праліве.

Учора Трамп заявіў, што ЗША маюць намер нанесці вельмі моцныя ўдары па Іране, заявіў Трамп.

«Сёння мы нанясём па іх вельмі моцны ўдар, і заўтра таксама нанясём па іх моцны ўдар, і яны нічога не змогуць з гэтым зрабіць. У іх нічога няма».

Амерыканскі лідар таксама дапусціў, што ЗША «даволі хутка» могуць збамбаваць іранскі ядзерны аб'ект у Натанзе.

Пад раніцу па беларускім часе Злучаныя Штаты завяршылі ўдары па Іране, знішчыўшы вайсковыя аб'екты ў шасці гарадах, вынікае з заявы Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША (CENTCOM), апублікаванай у сацыяльнай сетцы X.

«CENTCOM закончыла апошнюю хвалю ўдараў па Іране а 22:15 па ўсходнім часе 13 ліпеня (5:15 па Мінску). Падчас пяцігадзіннай аперацыі амерыканскія войскі паспяхова нанеслі ўдары па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Ірана, у тым ліку ў Бушыры, Чабахары, Джаску, Канараку, Абу-Мусе і Бендэр-Абасе», — гаворыцца ў паведамленні.

Удары высокадакладнымі боепрыпасамі наносіліся па сістэмах берагавой абароны, ракетных устаноўках, аб'ектах беспілотнай авіяцыі і марскіх сродках, каб абмежаваць магчымасці Ірана атакаваць камерцыйныя судны ў рэгіёне, адзначылі прадстаўнікі амерыканскіх вайскоўцаў. Паводле дадзеных CENTCOM, цяпер на Блізкім Усходзе знаходзіцца больш за 50 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, якія захоўваюць баявую гатоўнасць у рэгіёне.

Трамп пазней напісаў, што знішчана да 84 працэнтаў іранскага патэнцыялу па вытворчасці ўзбраеннняў.

У тую ж ноч іранскія крылатыя ракеты атакавалі танкеры, якія належаць Аб'яднаным Арабскім Эміратам. Судны Mombasa і Bahia былі пашкоджаныя ў тэрытарыяльных водах Амана.

У выніку атакі на Mombasa загінуў грамадзянін Індыі, яшчэ восем чалавек, сярод якіх грамадзяне Індыі і Украіны, атрымалі раненні.

Адказнасць за атаку ўзяў на сябе Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. Паводле версіі іранскіх вайскоўцаў, судны ААЭ адключылі навігацыйныя сістэмы, праігнаравалі папярэджанні і былі пашкоджаныя пры спробе прайсці праз забароненую зону. У КВІР таксама заявілі, што перад гэтым ЗША спрабавалі забяспечыць праход танкераў праз Армузскі праліў.

Каментары1

  • Жвір
    14.07.2026
    Ага, танкеры былі абстраляны вар'ятамі КВІР бо спрабавалі прайсьці цераз забароненую зону, увага(!), у тэрытарыяльных водах Амана... Уяўляю, дзе яшчэ Іран мог бы наабвяшчаць «забароненых зонаў» калі б атрымаў я.з.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць