У Віцебску гадавалая дзяўчынка трапіла ў бальніцу пасля таго, як выпіла сродак для мыцця шкла. Інцыдэнт адбыўся 19 ліпеня, паведамілі ў Следчым камітэце.

Фота ілюстрацыйнае
Маці дзяўчынкі мыла балконныя дзверы і пакінула бутэльку са сродкам на падваконніку. У гэты час дзіця знаходзілася на канапе. Калі жанчына на імгненне адвярнулася, дзяўчынка дацягнулася да бутэлькі, узяла яе і пачала высмоктваць вадкасць праз распыляльнік.
Маці адразу выклікала хуткую дапамогу.
Дзіця тэрмінова шпіталізавалі. Медыкі правялі неабходныя працэдуры. Паводле інфармацыі дактароў, цяпер жыццю і здароўю дзяўчынкі нічога не пагражае.
Каментары