Літаратура

Выйшлі па-беларуску ўспаміны Габрыэлі Пузыні пра ХІХ стагоддзе

Амаль 300‑старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў,

Кніга ўспамінаў «У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815—1843 гадоў» — гэта пераклад знакамiтых успамiнаў пiсьменнiцы Габрыэлi Пузынi зроблены па арыгінальным тэксце: «Gabrjela z Guntherow Puzynina. W Wilnie i w dworach litewskich: pamietnik z lat 1815 — 1843. Wilno, 1928», паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Пераклад і каментары зрабіў краязнаўца Леанід Лаўрэш. Выдавецтва «Издательские решения».

Амаль 300‑старонкавая кніга мемуараў пісьменніцы, што апісвае многіх цікавых асобаў у часе і кантэксце п.п. XIX cт. а таксама лад жыцця краю, спадабаецца шырокаму колу аматараў беларускай старасвеччыны.

Можна замовіць на «Озон» па спасылцы.

Габрыэля Пузыня (1815—1869) — польская пісьменніца і мемуарыстка, падарожніца. Нарадзілася ў Вільні ў сям'і графа Гюнтэра. Выйшла замуж за князя Тадэвуша Пузыню. 

Wikimedia Commons

Трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава на Маладзечаншчыне, сабрала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850‑я г. гасцямі літаратурнага салону Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча).

Пісала па-польску з 12 гадоў, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў, некаторыя перакладзеныя на беларускую мову.

У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў і напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Кніга — панарама жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць