Грамадства22

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Іх «сям'ю ў лесе» ў Італіі называюць сектай.

16 кастрычніка 2025 года ў мястэчку Капрэзэ-Мікеланджэла ў правінцыі Арэца (Тасканія) карабінеры і сацыяльныя службы забралі двух хлопчыкаў, 8 і 4 гадоў, у беларускі Надзеі і яе мужа Гаральда Леа Валянціна. Пра гэта піша тасканская газета La Nazione.

Цяпер дзецям 9 і 5 гадоў. Бацькі сцвярджаюць, што за год так і не атрымалі ніякай інфармацыі пра іх.

«Мы дагэтуль нічога не ведаем. Ніякіх звестак пра тое, дзе яны і як, што ядуць, чым займаюцца, ці яны разам, ці іх раздзялілі», — кажа Надзея.

Падставай для таго, каб забраць дзяцей, стаў лад жыцця сям'і. Бацькі належаць да аб'яднання «Noi è, io sono» («Мы ёсць, я ёсць»), якое не прызнае ўладу дзяржавы. Таму дзеці не хадзілі ў школу і не наведвалі педыятра. Малодшы, паводле звестак, не быў прышчэплены. Газета адзначае, што ў хлопчыкаў было вельмі мала магчымасцяў мець зносіны з равеснікамі і дарослымі па-за аб'яднаннем. Многія называюць яго «сектай». На сваім сайце аб'яднанне апісвае сябе як «сукупнасць жывых і самавызначаных мужчын і жанчын, якія свабодна, у скаардынаваным супрацоўніцтве падзяляюць агульныя мэты».

За гэты год Гаральд Леа Валянцін паспрабаваў манетызаваць гісторыю сям'і. Ён напісаў і выдаў кнігу «Вялікі падман. Неверагодная гісторыя за кошт слабых — дваіх дзяцей 4 і 8 гадоў».

«Чаму нам па-ранейшаму нічога не паведамляюць пра лёс нашых дзяцей? Можа, мы павінны заплаціць выкуп, каб вярнуць іх?» — кажа ён. Ён расказаў, што нават папрасіў улады даслаць яму ліст з сумай выкупу, адрасаваны яму як «юрыдычна жывому чалавеку».

Каментары2

  • Імя
    16.10.2026
    Ну вось, самое страшнае "злачынства" ў сучасным свеце - не прызнаваць т.зв. "дзяржаву". Быццам гэта адзіная форма існавання грамадства. Але ўсё мінае, трансфармуюцца з часам і "дзяржавы".
  • Йцу
    16.10.2026
    Не удивлюсь, если окажется, что они благодарные зрители Раша тудэй, Рентв и прочего российского шлака.

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара2

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

72 генералы і адміралы ў адстаўцы папрасілі адмяніць трансляцыю пакарання смерцю вайскоўца, які забіў 13 таварышаў на вайсковай базе2

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара2

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць