Грамадства

«Прыйшоў на заняткі з кухонным нажом». Завершана расследаванне забойства 17‑гадовага навучэнца каледжа ў Гомелі

Здарэнне адбылося 25 сакавіка.

Да трагедыі прывёў канфлікт паміж двума 17‑гадовымі навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжа, які адбыўся ў памяшканні майстэрні вучэбнага палігона.

Адзін з хлопцаў, б'ючыся з аднагрупнікам, нанёс яму нажавыя раненні, ад якіх той пазней памёр у бальніцы. Расследаванне асабліва цяжкага злачынства праводзіла следчая група.

Паводле высноў следства, здзяйсненню злачынства папярэднічаў працяглы канфлікт. У той дзень хлопец прыйшоў на заняткі з кухонным нажом. Падчас нападу ён мэтанакіравана рабіў удары нажом у жыццёва важныя органы. Пры гэтым у той момант абвінавачаны не меў якога-небудзь псіхічнага разладу, не знаходзіўся ў стане афекту і мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, дадалі ў СК.

Следства кваліфікавала дзеянні фігуранта паводле ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека). Тэрмін пакарання па гэтым артыкуле ад 6 па 15 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп4

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць