Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў
Юлія Елісеева кіравала аўтамабілем без нумароў і адмаўлялася тлумачыць нешта ўцямнае.

Грамадзянцы Беларусі Юліі Елісеевай далі 12 сутак арышту за непадпарадкаванне супрацоўнікаў расійскага ДАІ.
Беларуску тармазнулі ў вёсцы Райкузі Ламаносаўскага раёна Ленінградскай вобласці, бо яна ехала на аўтамабілі без нумароў.
Елісеева адмовілася даць рэгістрацыйныя дакументы на машыну і прайсці ў службовы аўтамабіль паліцыі. У выніку яе затрымалі сілай.
На наступны дзень беларуску судзілі. Яна адмовілася даваць паказанні, а свае паводзіны патлумачыла тым, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расійскай Федэрацыі і зямных законаў.
Каментары