Гісторыя22

Акадэмія навук рыхтуе археалагічную карту Мінска. Апошнія знаходкі на Менцы ўносяць значныя карэктывы ў гісторыю горада

Да 960‑годдзя сталіцы даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі рыхтуюць маштабны праект — археалагічную карту Мінска, якая аб'яднае вынікі шматгадовых даследаванняў.

Раскопкі на Менцы ў 2026 годзе. Фота: pristalica.by

Адначасова з гэтым працягваюцца раскопкі на рацэ Менцы, дзе першапачаткова ўзнік горад. Іх апошнія вынікі прымусілі навукоўцаў перагледзець некаторыя старонкі ранняй гісторыі паселішча.

Як расказаў тэлеканалу СТБ загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і новага часу Інстытута гісторыі Андрэй Вайцяховіч, падчас сёлетняга сезона на Малым гарадзішчы (дзядзінцы — найбольш умацаванай частцы, дзе жыла эліта) у пласце пажару XI стагоддзя былі знойдзеныя ўнікальныя артэфакты.

Сярод іх — абгарэлая зброя, наканечнікі стрэл і дзіды, а таксама фрагменты драўлянага посуду. Драўляныя вырабы змаглі захавацца да нашых дзён выключна дзякуючы таму, што асмаліліся падчас тагачаснага пажару.

Даследаванні на Менцы ўносяць важныя карэктывы ў гістарычныя канцэпцыі. Па-першае, археолагі знаходзяць пацвярджэнні, што першыя абарончыя збудаванні з'явіліся тут яшчэ ў канцы X стагоддзя. Па-другое, абвяргаецца тэорыя пра хуткі заняпад паселішча.

«Лічылася, што горад Менск перастае функцыянаваць наогул у першай палове XII стагоддзя. Але высветлілася, што на гэтым малым гарадзішчы пасля пажару жыццё працягвалася», — адзначыў Андрэй Вайцяховіч.

Акрамя таго, паведамляецца пра новыя знаходкі ў галіне беларускай падводнай археалогіі. У Бешанковіцкім раёне з дна ракі паднялі элементы старажытных жытлаў, драўляны посуд і касцяныя ўпрыгажэнні. Гэтыя артэфакты належаць да эпохі позняга неаліту.

Каментары2

  • Бубубу
    20.08.2026
    Неўзабаве надрукуюць калабу з Мядзінскім - "Аднаўленне пасля пажару - доказ неўміручасці ісціна рускага духа".
  • Miensk - месца вікінгаў
    20.08.2026
    "што першыя абарончыя збудаванні з'явіліся тут яшчэ ў канцы X стагоддзя (месца вікінгаў)." , што маскоўскі улус будзе рабіць з гэтым ?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

Заезджы расіянін у эфіры Азаронка даказваў, што беларусы не асобны народ. Той і не пярэчыў47

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну29

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць