Свет11

Ля берагоў Грэнландыі цяпер жывуць кіты — ім больш не перашкаджае лёд

Марскі лёд ля берагоў Усходняй Грэнландыі імкліва знікае, чым карыстаюцца гіганцкія кіты, асвойваючы раней недаступныя для іх акваторыі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Fernando Ugarte

Даследчыкі некалькі гадоў фіксавалі і здымалі на відэа, як найбуйнейшыя ў свеце млекакормячыя — у тым ліку гарбатыя кіты, малыя паласацікі і фінвалы — у летні сезон плаваюць уздоўж гэтага ўзбярэжжа і знаходзяць сабе ежу.

Гістарычна ніводны з гэтых відаў тут не жыў, паколькі ім перашкаджаў лёд у прыбярэжных водах. Але цяпер з-за змены клімату мора пацяплела, а лёд растаў.

Навукоўцы апісваюць гэтую з'яву як сезонную арктычную «харчовую ліхаманку» — частку маштабных зменаў экалагічнага рэжыму ў акіянічным асяроддзі ля берагоў Усходняй Грэнландыі. Паводле назіранняў, якія вяліся з суднаў, гарбатых кітоў не было ў гэтым рэгіёне да 2006 года. У 2007‑м іх бачылі ўжо сем разоў, а да 2024 года з'яўленне гарбатых кітоў фіксавалася ўжо 150 разоў.

У 2015 і 2024 гадах даследчыкі праводзілі сістэматычнае авіяцыйнае назіранне за вусатымі кітамі — групай, у якую ўваходзяць фінвалы, малыя паласацікі і гарбатыя кіты — ля ўзбярэжжа Усходняй Грэнландыі.

Яны аб'ядналі атрыманую інфармацыю з данымі аб перамяшчэннях 15 кітоў, пазначаных спадарожнікавымі меткамі, і сведчаннямі паляўнічых-інуітаў. Усё гэта дазволіла скласці поўную карціну і прыйсці да высновы, што летам 2024 года Грэнландскае мора наведалі каля 4000 гарбатых кітоў, 6000 фінвалаў і 6000 малых паласацікаў.

Вядучы даследчык, прафесар Мадс Петэр Хайдэ-Ёргенсэн з Грэнландскага інстытута прыродных рэсурсаў, называе гэта «сур'ёзнай зменай экалагічнага рэжыму». У размове з Бі-бі-сі Хайдэ-Ёргенсэн назваў змены ў рэгіёне «верагодна, самымі радыкальнымі з усіх, якія мы назіраем у субарктыцы».

Верагодна, з-за павышэння тэмпературы вады ў водах ля Усходняй Грэнландыі з'явілася рыба, якой харчуюцца кіты.

Паводле ацэнак навукоўцаў, кіты ўсіх трох відаў за летні сезон з'ядаюць не менш за 800 000 тон рыбы. Пакуль незразумела, ці павялічылася колькасць кітоў гэтых відаў, ці некаторыя з іх проста перасяліліся на поўнач з іншых месцаў.

Фота Karsten Egevarg

Шэраг экспертаў, з якімі размаўляла Бі-бі-сі, непакоіць міграцыя жывёл з Заходняй Грэнландыі. Для Грэнландыі, дзе вядзецца паляванне на некаторыя віды кітоў, гэта адчувальнае пытанне.

Аднак навукоўцы адзначаюць, што гэтыя «вусатыя кіты-апартуністы», падобна, прыстасоўваюцца да таго, што адбываецца, і нават могуць атрымліваць выгаду ад гэтых кліматычных зменаў.

А вось іншым арктычным відам пашанцавала менш. Нарвалам і бялухам цяпер даводзіцца дзяліць арэал пасялення з іншымі кітамі, а часам іх нават выцясняюць.

«Для некаторых відаў змяненне клімату не абавязкова становіцца праблемай — яно адкрывае новыя магчымасці, — кажа прафесар Хайдэ-Ёргенсэн. — Але іншыя віды губляюць сваё натуральнае асяроддзе пасялення».

Каментары1

  • Жвір
    20.08.2026
    Greenland ізноў будзе green ! Калі б вікінгі ўбачылі бераг Грынляндыі цяпер, дык назвалі б яго Isglatunderlag.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?11

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі4

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць