Герман Баркоўскі перайшоў у чэшскі «Градзец-Кралаве» з аднайменнага горада.

Да гэтага форвард гуляў у Польшчы. Ён належаў «Пушчы» з Непаломіцэ (другі дывізіён), а мінулы сезон правёў у арэндзе ў «Пясце» з Глівіцаў у вышэйшай лізе.
Герман згуляў у «Пяст» 33 матчы (31 у чэмпіянаце, два ў Кубку Польшчы), забіў чатыры мячы і аддаў два галявыя пасы.
Пасля 3 тураў у «Градзец-Кралава» 7 балаў, каманда займае 5‑е месца. Акрамя таго, яна працягвае барацьбу за месца ў агульным этапе Лігі канферэнцый: у раўндзе плэй-оф яна сёння сустрэнецца з грэцкім «Панацінаікасам».
У мінулым сезоне клуб фінішаваў на чацвёртым месцы ў чэмпіянаце Чэхіі.
Каментары