Паводле слоў мэра ўкраінскай сталіцы, за чатыры з паловай гады вайны рознай ступені разбурэнні зазналі каля 4 тысяч з 12 тысяч дамоў, якія ёсць у горадзе.

Кожная варожая атака каштуе сталічнаму бюджэту прыкладна паўмільярда грыўняў (11 млн даляраў), піша РБК-Украіна
Клічко таксама адзначыў, што паралельна ў горадзе працягваюць добраўпарадкоўваць сховішчы і шукаць сродкі для падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. Да канца года плануецца ўсталяваць мабільныя сховішчы ў найбольш крытычных месцах.
У выніку сённяшняй атакі на Кіеў загінулі 15 чалавек.
Каментары
адкуль у Украіны такія грошы? бедная Украіна можа сабе такое дазволіць?