На анлайн-барахолках можна знайсці практычна ўсё што заўгодна: ад рэдкіх рэтра-рэчаў да перапрададзеных навінак з беларускіх крамаў. І вось нечаканка.

Нядаўна на прылаўкі крамаў вярнуліся легендарныя чыпсы Lay’s са смакам белых грыбоў са смятанай, а таксама з’явіўся новы смак — далікатны сыр з зялёнай цыбуляй, піша Blizko.by.
На «Куфры» аб’яў пра продаж папулярных чыпсаў усяго дзве. Абедзве датычацца Мінска. У першым выпадку аўтар прапануе купіць чыпсы ў краме і перадаць іх заказчыку за 7,99 рубля.

У другім выпадку чыпсы ўжо прадаюць з рук за 9,5 рубля

У рознічных крамах сетак «Еўраопт», «7 пятніц» і «Капеечка» чыпсы можна знайсці па цэнах ад 3,99 да 4,99 рубля.
Нягледзячы на тое, што іх даволі хутка раскупліваюць, асартымент пастаянна абнаўляецца, таму наўрад ці можна назваць рацыянальным выкарыстанне старонніх паслуг па іх куплі.
Каментары