Расійскія войскі нанеслі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Загінулі два чалавекі, яшчэ 15 пацярпелі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа. Паводле яго слоў, унутры гандлёвага цэнтра загарэліся крамы.

Скрыншот з відэа
Кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул паведаміў, што ўдар прыйшоўся па найбуйнейшым гандлёвым комплексе горада. На месцы ўзнік пажар, папярэдне было шмат пацярпелых.
Ратавальнікі пачалі аварыйна-выратавальную аперацыю. Улады таксама папярэдзілі пра магчымасць новых удараў.
Каментары