Грамадства11

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў

Жанчына пахвалілася ў сацсетках сваім ураджаем, які сапраўды ўражвае. Так, на расліне-рэкардсмене саспела 10 пладоў агульнай вагой амаль 90 кг.

— У пэўны момант прыходзіш да думкі, што вырасціць проста кавун — нецікава. Цікава атрымаць максімальны ўраджай з мінімальнай плошчы пры мінімальным доглядзе. 23 жніўня на градцы засталіся позняспелыя гіганты і «некандыцыя» — кавуны вагой да 3 кг, — расказвае ў тыктоку Алена з Ваўкавыска. Ролік набраў больш за 250 тыс. праглядаў і сотні каментарыяў. У асноўным людзі захапляюцца кавунамі Алены, задаюць пытанні па тэме і дзеляцца сваімі поспехамі ў вырошчванні бахчавых культур.

@vital046 результаты по сортам сезон 2026 Эль Уафи 11 шт вес 83.4 кг Талисман 7 шт вес 75.2 кг Шампань 4 шт вес 19.4 кг yelloy heat 9 шт вес 39.4 кг black tyresson 5 шт вес 47 кг Амина 7 шт вес 70 кг Сидней (два растения) 18 шт 64.6 кг Романза 10 шт вес 89.2 Амфион 4 шт вес 42 кг#арбуз #watermelon #лето #вкусно #беларусь ♬ оригинальный звук - Арбуз Волковыск

Журналісты Onliner.by звязаліся з Аленай, каб даведацца, у чым сакрэт такога багатага ўраджаю.

— Мы жывём у прыгарадзе Ваўкавыска, кавуны вырошчваем каля 18 гадоў. Спачатку поспехі былі не вельмі, але потым, у 2016 годзе, я даведалася, што іх можна прышчапляць — як дрэвы. Перапрабавалі шмат, ідэальнага так і не выбралі, але апошнім часам спыніліся на гарбузе-лагенарыі. Гэта значыць, у рассадны перыяд вырошчваюцца лагенарыя і кавун, верхавіна гарбуза зразаецца, а на яго корань прышчапляецца кавун.

Што гэта дае? Сам кавун на ўласным корані расце, калі тэмпература глебы падымаецца вышэй за 18 градусаў. А прышчэплены на лагенарыю ўжо расце пры 14 градусах. Адпаведна, яго можна раней высадзіць. Каранёвая сістэма лагенарыі больш магутная, таму кавун, натуральна, атрымлівае больш сіл і харчавання, — дзеліцца лайфхакамі па вырошчванні паўднёвых культур беларуска.

@vital046 зрелый арбуз проще всего определить по сроку 35+ для порционного и 40+ для крупноплода с момента завязи размером с грецкий орех, но есть и внешние признаки #арбуз #лето #огород #watermelon #грядка ♬ оригинальный звук - Tajus

Пры гэтым жанчына падкрэслівае: каб вырошчваць кавуны, трэба шмат месца.

— Паміж радамі кавуноў у нас адлегласць прыкладна 5 метраў, а ў адным радзе адлегласць паміж раслінамі — каля метра. Усё для таго, каб плады атрымлівалі больш харчавання. Стараемся высаджваць іх раней, таму што ў жніўні пачынаецца шмат хвароб і асабліва нічога ўжо не атрымаецца.

Таму звычайна ў пачатку мая робім такую высокую градку і накрываем яе празрыстай плёнкай — праз яе добра праходзіць сонечнае святло і награвае зямлю. Потым грунт засцілаем чорным спанбондам, каб не палоць і каб ягада не ляжала непасрэдна на зямлі і не гніла.

Градку добра запраўляем перагноем, дадаём пясок, таму што ў нас глеба сугліністая, а кавун больш любіць пясчаную глебу. Ніякага фарміравання мы не праводзім, лішнія плады не адшчыпваем. Як растуць, так і растуць. Дзве прафілактычныя апрацоўкі ад хвароб, абавязкова апрацоўваем кальцыем, каб ягада не трэскалася, — дапаўняе Алена.

Па словах беларускі, кавуны атрымліваюцца вельмі салодкімі.

— Бо прывезеныя кавуны, якія мы купляем у краме ці на рынку, зрываюць злёгку недаспелымі, каб іх можна было перавозіць, транспартаваць. Ну і плюс яны там ляжаць у краме тыдзень-другі, выпарваюць вільгаць, што таксама не вельмі добра ўплывае на смакавыя якасці.

— А вы вырошчваеце кавуны на продаж?

— Не, у асноўным для сябе. Ну і яшчэ частуем сяброў, сваякоў. Прадаём толькі прышчэпленую расаду. Галоўны аграном — я [смяецца]. Але муж таксама дапамагае, вядома. Да таго ж менавіта ён вядзе сацсеткі, здымае ролікі пра наша захапленне.

Каментары1

  • Ёсік
    26.08.2026
    Не, не прадаем, самі ямо. І колькі кавун праляжыць не сапсаваўшыся?

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць