Усяго патроху11

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі

Блакітны краб, які распаўсюдзіўся ля італьянскага ўзбярэжжа, знішчае малюскаў і наносіць страты рыбнай гаспадарцы. Каб стрымаць яго папуляцыю, навукоўцы вырашылі выкарыстаць васьміногаў, выгадаваных у лабараторыі. Іх выпускаюць у мора, дзе яны могуць паляваць на блакітных крабаў.

Злева — звычайны васьміног, справа — блакітны краб. Фота: Wikimedia Commons

Блакітны краб стаў сур'ёзнай праблемай для рыбнай гаспадаркі на поўначы Італіі. Гэты від паходзіць з Атлантыкі. Мяркуецца, што ў Міжземнае мора ён трапіў з баластавымі водамі суднаў, якія могуць пераносіць марскія арганізмы з аднаго порта ў іншы. У новых умовах блакітны краб прыжыўся і пачаў хутка распаўсюджвацца.

Як паведамляе The Telegraph асабліва моцна ад яго пацярпелі гаспадаркі ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах Італіі Эмілія-Раманья і Венета, якія выходзяць да Адрыятычнага мора. Крабы ядуць камерцыйна каштоўных малюскаў, у тым ліку мідый, а таксама пашкоджваюць рыбацкія сеткі. Паводле ацэнак, эканамічныя страты ўжо дасягнулі каля 200 мільёнаў еўра. У некаторых раёнах вытворчасць малюскаў скарацілася на 70%, а асобныя аквакультурныя гаспадаркі былі вымушаныя закрыцца.

Праблема ўскладняецца тым, што ў новых для сябе водах блакітны краб мае мала натуральных ворагаў і хутка размнажаецца. Блакітны краб таксама працягвае асвойваць новыя тэрыторыі. Нядаўна яго выявілі ў рацэ По каля горада Гуастала, прыкладна за 160 кіламетраў ад вусця. Гэта самы далёкі выпадак пранікнення віду ў прэсныя воды, зафіксаваны ў Еўропе.

Даследчыкі мяркуюць, што крабы могуць шукаць новыя тэрыторыі праз перанаселенасць: калі іх становіцца зашмат, буйныя асобіны пачынаюць есці меншых, таму частка жывёл шукае новыя месцы.

Італьянскія ўлады ўжо спрабуюць скараціць колькасць блакітных крабаў, заахвочваючы іх вылаў і спажыванне. Яны з'явіліся ў супермаркетах і рыбных крамах, а рэстараны выкарыстоўваюць іх у салатах, пасце і іншых стравах. Аднак маштабы вылаву пакуль недастатковыя, каб істотна паўплываць на папуляцыю.

Повар гатуе пасту з блакітнымі крабамі ў адным з рэстаранаў Італіі, 14 жніўня 2023 года. Фота: AP / Luigi Navarra.

Цяпер навукоўцы выпрабоўваюць яшчэ адзін падыход — выкарыстанне натуральнага драпежніка.

У межах асобнага праекта даследчыкі Балонскага ўніверсітэта разам з уладамі Эміліі-Раманьі выпусцілі ў Адрыятычнае мора каля 130 тысяч маладых васьміногаў (Octopus vulgaris).

Васьміногаў разводзяць у лабараторыях і выпускаюць не дарослымі, а неўзабаве пасля вылуплення, калі іх памер складае ўсяго некалькі міліметраў. Каб павысіць іх шанцы на выжыванне, даследчыкі таксама стварылі на марскім дне штучныя сховішчы.

Выбар васьмінога невыпадковы. У дзікай прыродзе ён актыўна палюе на ракападобных. Паводле навукоўцаў, дарослы васьміног можа лавіць і з'ядаць да чатырох крабаў за дзень.

Аднак пакуль невядома, ці будзе гэты метад эфектыўным. Каля 99% васьміногаў гінуць на ранняй стадыі развіцця, таму з выпушчаных 130 тысяч асобін да дарослага ўзросту дажыве толькі невялікая частка.

Нягледзячы на гэта, даследчыкі лічаць, што васьміногі ўсё ж могуць паўплываць на колькасць блакітных крабаў. Адна самка краба здольная адкласці 1,5—2 мільёны яек. Таму, як адзначаюць навукоўцы, нават калі васьміног з'есць адну самку, гэта можа прадухіліць з'яўленне вялікай колькасці новых крабаў.

Цяперашні выпуск — толькі першы этап эксперымента. Навукоўцы плануюць працягваць разводзіць васьміногаў у лабараторыі і выпускаць новыя партыі ў мора, адначасова ацэньваючы іх выжывальнасць і ўплыў на папуляцыю блакітнага краба.

Каментары1

  • Следующий этап
    28.08.2026
    Что делать с осминогами?

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла7

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць