Свет11

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка

28 жніўня ў Кітаі з пасад у Цэнтральнай вайсковай камісіі вызвалілі генералаў Чжан Юся і Лю Чжэньлі. Чжан Юся быў намеснікам старшыні камісіі і лічыўся другой па ўплывовасці асобай у вайсковым кіраўніцтве краіны пасля Сі Дзіньпіна. Ён таксама лічыўся адным з яго найбліжэйшых саюзнікаў, піша Reuters.

Чжан Юся падчас візіту ў Расію. Фота: kremlin.ru

Расследаванне ў дачыненні да абодвух генералаў пачалося яшчэ ў студзені. Іх падазраюць у сур'ёзных парушэннях дысцыпліны і закона. Адстаўка адбылася на фоне шырокай антыкарупцыйнай кампаніі ў кітайскай арміі, якую Сі Дзіньпін вядзе апошнія некалькі гадоў. Раней пад расследаванне трапілі, у прыватнасці, былыя міністры абароны Вэй Фэнхэ і Лі Шанфу.

Кадравыя змены таксама супалі з чуткамі пра магчымую спробу вайсковага перавароту ў Кітаі. Паводле адной з версій, 18 студзеня Чжан Юся нібыта накіраваў вайскоўцаў да гатэля ў заходняй частцы Пекіна, каб затрымаць Сі Дзіньпіна. Там іх нібыта чакалі супрацоўнікі службы аховы кітайскага кіраўніка. Паведамлялася пра ўзброенае сутыкненне, у выніку якога маглі загінуць ахоўнікі і вайскоўцы. Аднак гэтыя звесткі афіцыйна не пацверджаныя.

Чжан Юся ўдзельнічаў у кітайска-в'етнамскай вайне 1979 года. Яго бацька быў генералам і паплечнікам бацькі Сі Дзіньпіна — Сі Чжунсюня. Сам Чжан, як і Сі, належыць да так званых «прынцаў» — нашчадкаў высокапастаўленых дзеячаў Камуністычнай партыі Кітая.

У 2012 годзе Чжан узначаліў Галоўнае ўпраўленне ўзбраенняў Народна-вызваленчай арміі Кітая, якое займаецца закупкамі і распрацоўкай зброі. У 2017‑м ён стаў намеснікам старшыні Цэнтральнай вайсковай камісіі, а ў 2022 годзе быў паўторна прызначаны на гэтую пасаду, хоць ужо дасягнуў узросту, калі звычайна ідуць на пенсію.

Каментары1

  • AlexxelA
    28.08.2026
    НН, вы ж самі нядаўна пісалі пра кітайска-беларускі слоўнік, паводле якога прозвішчы і імёны трэба пісаць па-беларуску як Джан Юся, Лю Джэнлі, Сі Джунсюн. Дык чаму вы самі не карыстаецеся гэтымі правіламі?

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой47

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць