Расійскі ўрад з 1 верасня 2026 года часова дазволіў рэалізацыю на аўтазапраўках бензіну і дызельнага паліва больш нізкіх экалагічных класаў К2, К3, К4 і К5 — гэта адпаведна «Еўра-2», «Еўра-3», «Еўра-4» і «Еўра-5». Дазвол будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2027 года.

Раней такое паліва магло пастаўляцца нафтаперапрацоўчымі заводамі па ўнутраных кантрактах, але яго продаж на АЗС быў абмежаваны. Цяпер жа яго можна будзе рэалізоўваць у розніцы на агульных для рынку ўмовах.
У Мінэнерга Расіі тлумачаць, што гэта часовая мера, якая павінна прывесці правілы рознічнага продажу ў адпаведнасць з раней прынятымі рашэннямі аб выпуску паліва розных экалагічных класаў і дапамагчы падтрымліваць стабільнасць унутранага рынку.
Пры гэтым аўтазапраўкі павінны інфармаваць пакупнікоў пра экалагічны клас паліва, каб яны маглі самастойна выбіраць адпаведны варыянт.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары
Озолотятся все !
Танцуют все ! Кроме тех, у кого, из-за шмурдяка евро5, двигателя покажут фигу.....