Свет

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»

Пасажырам заявілі, што ўсе турэцкія авіякампаніі адмяняюць рэйсы.

Пасажыры рэйса PC1456 авіякампаніі Pegasus расказалі «Осторожно, новости», што павінны былі вылецець з Бодрума (Турцыя) у Маскву ў 00:05. Але рэйс адмянілі падчас пасадкі.

Пасажыры вымушаныя чакаць вылету ўжо больш за 10 гадзін. 

Больш за тое, ім заявілі, што ўсе турэцкія авіякампаніі адмяняюць рэйсы праз «сітуацыю з паветранай прасторай».

«Чаго чакаць, мы не ведаем, наш турэцкі бок забараняе вылеты», — заявілі турыстам у авіякампаніі.

Уначы ва Унукаве ўводзілі абмежаванні. Каля шасці гадзін раніцы іх знялі. Сяргей Сабянін паведаміў пра 14 збітых БПЛА.

Нагадаем, учора Уладзімір Зяленскі заявіў, што «расійскае неба будзе закрывацца». Ён папярэдзіў усе авіякампаніі і тых, хто працягвае карыстацца ключавымі аэрапортамі РФ: расійскае неба становіцца цалкам небяспечным.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»4

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»4

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць