Навука і тэхналогіі

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца

Месяц мог з’явіцца на арбіце Зямлі практычна адразу пасля адной з самых маштабных катастроф у гісторыі Сонечнай сістэмы. Новыя камп’ютарныя разлікі паказалі: пры пэўных умовах для яго фармавання магло хапіць усяго каля пяці гадзін.

Дзесяцігоддзямі навукоўцы лічылі, што Месяц узнік пасля сутыкнення маладой Зямлі з Тэяй — планетай памерам прыкладна з Марс. Магутны ўдар выкінуў у космас велізарную колькасць расплаўленай пароды, якая ўтварыла вакол Зямлі дыск. Паступова яго рэчыва збіралася разам, пакуль з яго не сфармаваўся Месяц.

Аднак, як піша Daily Mail, даследчыкі з Паўднёва-Заходняга навукова-даследчага інстытута і Універсітэта Арызоны высветлілі, што такі сцэнар зусім неабавязковы.

Камп’ютарнае мадэляванне паказала, што пры пэўных умовах амаль сфармаваны Месяц мог з’явіцца адразу пасля сутыкнення. Вырашальнае значэнне пры гэтым мела тэмпература Зямлі і Тэі.

Ранейшыя мадэлі разглядалі планеты пераважна як вадкападобныя целы і амаль не ўлічвалі трываласць парод, з якіх яны складаліся. Калі даследчыкі дадалі ў разлікі гэты фактар і звязалі яго з тэмпературай, карціна істотна змянілася.

Чым вышэйшая тэмпература, тым менш трывалым становіцца планетарнае рэчыва і тым лягчэй яно разбураецца пры сутыкненні. Калі ж планеты паспелі мацней астыць, іх пароды лепш вытрымліваюць удар і частка рэчыва можа захавацца ў выглядзе вялікага цэласнага цела.

Таму пры высокай тэмпературы Зямлі і Тэі мадэляванне давала ўжо знаёмы навукоўцам вынік: Тэя разбуралася, а вакол Зямлі ўзнікаў масіўны дыск з абломкаў, з якога пазней павінен быў сфармавацца Месяц.

Але пры іншым тэмпературным стане тых жа планет вынік быў нечаканым. Замест дыска, якому яшчэ трэба было ператварыцца ў спадарожнік, прыкладна праз пяць гадзін пасля сутыкнення на арбіце Зямлі ўжо існаваў амаль цалкам сфармаваны Месяц.

Вынікі даследавання могуць дапамагчы адказаць на адно з важных пытанняў планеталогіі — калі менавіта адбылося сутыкненне, у выніку якога ўзнік Месяц. Новая мадэль можа таксама растлумачыць некаторыя асаблівасці спадарожніка Зямлі, у тым ліку адрозненні ў яго складзе і колькасць лятучых рэчываў.

Даследчыкі адзначаюць, што падабенства хімічнага складу Зямлі і Месяца па-ранейшаму застаецца загадкай. Магчыма, Тэя і Зямля першапачаткова былі вельмі падобныя, бо сфармаваліся побач — у адной вобласці пратапланетнага дыска, які складаўся з газу і касмічнага пылу.

Ускосна на карысць гэтай версіі сведчыць Марс. Яго хімічны склад прыкметна адрозніваецца ад зямнога і месячнага, што можа тлумачыцца фармаваннем планеты ў іншай частцы ранняй Сонечнай сістэмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Маці паскардзілася на траўмы 5‑гадовага сына ў псіхіятрычнай бальніцы Гомеля. Што адказалі дактары4

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць