Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard
Дзве кампаніі, звязаныя з вытворчасцю вядомых алкагольных брэндаў, разарвалі ліцэнзійныя пагадненні з беларускай «Перно Рыкар Мінск». Інфармацыя пра гэта з'явілася ў афіцыйным бюлетэні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі, піша Office Life.

Брытанская кампанія Allied Domecq Spirits and Wine Limited, якая выпускае джын Beefeater, заключыла пагадненне з «Перно Рыкар Мінск» яшчэ ў ліпені 2008 года. У ліпені 2026 года яно было скасавана.
У Беларусі на гэтую кампанію зарэгістраваныя тры таварныя знакі: два звязаныя з віскі Ballantine’s і адзін — з джынам Beefeater. Абодва брэнды з 2005 года ўваходзяць у французскі алкагольны холдынг Pernod Ricard.
Другое пагадненне разарвала шатландская Chivas Brothers Limited, якая ўваходзіць у структуру вытворцы віскі Chivas. Брэнд Chivas стаў часткай Pernod Ricard у 2001 годзе. Пагадненне з «Перно Рыкар Мінск» таксама было падпісана ў ліпені 2008 года і скасавана ў ліпені 2026-га.
Беларуская кампанія «Перно Рыкар Мінск» была заснаваная ў 1996 годзе Ерэванскім каньячным заводам. З 1998 года завод уваходзіць у групу Pernod Ricard.
Пры гэтым раней іншыя кампаніі працягвалі супрацоўніцтва з беларускім дыстрыб'ютарам. У 2025 годзе шведская The Absolut Group працягнула ліцэнзійнае пагадненне, а мексіканская структура Pernod Ricard заключыла новае пагадненне на выкарыстанне таварнага знака Olmeca для тэкілы.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары