Да 2030 года прадпрыемства «Мінгарсвятло» плануе цалкам перавесці вулічную сетку асвятлення Мінска на сучасныя энергаэфектыўныя святлодыёдныя свяцільнікі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

На балансе прадпрыемства знаходзіцца больш за 200 тысяч свяцільнікаў, каля 120 тысяч з іх выкарыстоўваюцца для асвятлення вуліц. Цяпер прыкладна 45% вулічных свяцільнікаў ужо працуюць на святлодыёдах.
Сістэма гарадскога асвятлення цалкам аўтаматызаваная. За яе працай сочаць фотаэлементы — датчыкі асветленасці, якія пастаянна кантралююць узровень святла, паведаміў галоўны інжынер «Мінгарсвятла» Яўген Стасяловіч.
У 2026 годзе плануецца замяніць 11,8 тысячы газаразрадных вулічных свяцільнікаў на сучасныя святлодыёдныя. Пераход усёй вулічнай сеткі Мінска на больш энергаэфектыўнае асвятленне плануюць завяршыць да 2030 года.
Каментары