Грамадства3232

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Як даведалася «Наша Ніва», суседзі пакінулі непрытомнага гісторыка Андрэя Салаўянава паміраць у ліфце, бо вырашылі, што той п‘яны. 

Андрэй Салаўянаў. Скрыншот з СТБ, палепшаны з дапамогай штучнага інтэлекту

Учора каля 9 вечара Андрэй Салаўянаў — гісторык, вядучы навуковы супрацоўнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце і былы шматгадовы вучоны сакратар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — вяртаўся дамоў. 

Ён жыў у Мінску ў доме 101А на вуліцы Адоеўскага, на 16 паверсе, падымаўся ў сваю кватэру на ліфце — і там яму стала дрэнна. На відэа з камер назірання бачна, як Андрэй упаў на падлогу. Выйсці на сваім паверсе мужчына не змог — так і застаўся ляжаць.

Той самы дом 101А на вуліцы Адоеўскага. Фота: kvartiranasutki.by

Іншыя жыхары дома выклікалі ліфт — але калі пабачылі ў ім суседа без прытомнасці, то замест дапамогі пачалі абурацца. Яны вырашылі, што мужчына моцна п'яны. Ехаць з ім разам не захацелі, таму вырашылі выклікаць іншы ліфт. А тэхнічна каб гэта зрабіць, неабходна было адправіць ліфт з Салаўянавым на іншы паверх. Таму яны проста націснулі выпадковую кнопку.

У гэты момант у пад'ездзе з'явілася жанчына з маленькім дзіцём. Яна пачула, як абураныя суседзі абмяркоўваюць «п'янага, які заснуў у ліфце». Маўляў, такім людзям дапамагаць — толькі атрымаць сабе праблемы, бо нецвярозы чалавек можа быць даволі агрэсіўным.

У выніку жанчына з дзіцём і яшчэ адной суседкай дачакаліся ліфта з чалавекам на падлозе і выклікалі хуткую дапамогу.

Калі прыехалі медыкі, Салаўянаў быў яшчэ жывы — калі яго дасталі з ліфта, мужчына быў фіялетавага колеру. Гісторыка спрабавалі рэанімаваць у пад'ездзе, але ён памёр. Імаверна, прычына была ў сардэчным прыступе. Як высветлілася, Андрэй быў цвярозым.

Вучонаму было ўсяго 45 гадоў. У 2003‑м ён скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, пасля вучыўся ў аспірантуры БДУ. Пасля яе заканчэння прыйшоў на працу ў Інстытут гісторыі НАНБ, з 2012 па 2022 гады быў вучоным сакратаром гэтай установы. 

У 2022 годзе перайшоў на працу ў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, рэктарам якой тады быў былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вячаслаў Даніловіч. Займаў там пасаду спачатку старшага, а пасля вядучага навуковага супрацоўніка Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання.

Каментары32

  • Хмм
    03.09.2026
    Метаболический синдром в результате ожирения и гиподинамии. Минимум у 70% населения старше 40.
  • Акадэмік
    03.09.2026
    Накіраваўся навуковец, ажно ня пальцы пасінелі а твар фіялетавы стаў. Суседзяў на вайсковыя зборы
  • Софья
    03.09.2026
    Это последствия действий милиции. Доказывай потом, что не убил этого человека. Нет уверенности в своей защите. В стране ведь ИНОГДА НЕ ДО ЗАКОНОВ.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць