Спорт22

Беларус Ілля Протас прэтэндуе на прыз найлепшаму навічку НХЛ

Беларускі нападнік хакейнага клуба «Вашынгтон Кэпіталз» Ілля Протас стаў адным з галоўных прэтэндэнтаў на «Колдэр Трофі» — узнагароду, якую ўручаюць найлепшаму навічку Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе рэсурс Daily Faceoff.

Ілля Протас. Фота: TheAHL.com

Мінулагодні сезон Ілля Протас пачынаў у юніёрскай Хакейнай лізе Антарыа (OHL). У сезоне 2024/2025 ён паказаў выдатную выніковасць, гуляючы за клуб «Віндзар Спітфайрз»: закінуў 50 шайбаў і набраў 124 ачкі.

Пасля пераходу ў клуб «Хершы Бэрз» беларус таксама выступаў вельмі паспяхова. У 69 матчах ён забіў 29 галоў і набраў 66 ачкоў, стаўшы самым выніковым навічком Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ).

Гэтыя вынікі дапамаглі Протасу атрымаць шанец у НХЛ. У складзе «Вашынгтона» ён правёў чатыры матчы і набраў чатыры ачкі.

Эксперты адзначаюць яго высокі ўзровень гульні ў атацы. Акрамя таго, апошнім часам прыкметна палепшылася яго катанне, што дазваляе канкураваць з больш вопытнымі хакеістамі.

Спецыялісты лічаць, што ў найбліжэйшай будучыні Ілля Протас можа стаць адным з ключавых гульцоў «Вашынгтон Кэпіталз».

Каментары2

  • h
    03.09.2026
    heated rivalry ці не? :))
  • Фрунзік
    03.09.2026
    як ён можа прэтэндаваць, калі сезон нават не пачаўся

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць