Шасцігадоваму хлопчыку ў Брэсце ў краме прадалі алкагольны напой, які ён пераблытаў з квасам. Маці даведалася пра гэта толькі пасля таго, як дзіця ўжо выпіла каля дзвюх шклянак, паведамляе выданне «БрестСити».

Хлопчык пайшоў у краму па квас, але замест яго набыў напой «Ясен Квасен» вытворчасці «Лідскага піва». Яго мацунак складае 4,6%, што пазначана на этыкетцы. Аднак для маленькага дзіцяці такая інфармацыя, вядома, нічога не значыць.
Маці хлопчыка праз нейкі час сама паспрабавала напой, што піў сын, і зразумела, што гэта алкаголь. Пасля гэтага яна пакінула скаргу ў краме. Праверку правялі супрацоўнікі ўпраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага гарвыканкама. Яны пацвердзілі факт продажу алкаголю непаўналетняму. Прадаўца плануюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Аднак карыстальнікі звярнулі ўвагу і на іншы бок гэтай гісторыі. Паводле іх, сам выгляд і назва «Ясен Квасен» вельмі падобныя да звычайнага безалкагольнага квасу, таму напой могуць выпадкова пераблытаць нават дарослыя.
Некаторыя расказвалі, што самі прымалі яго за квас і толькі пасля дэгустацыі разумелі, што гэта алкаголь. Людзі лічаць, што інфармацыя пра наяўнасць алкаголю на ўпакоўцы зроблена недастаткова прыкметна.
Адзін з карыстальнікаў нават прапанаваў вытворцу змяніць афармленне і назву напою так, каб яго было немагчыма зблытаць са звычайным квасам.
У Дзятлаўскім раёне вясковец скраў 13 кубкаў, што пакідаліся каля святой крыніцы
«Я таю, у абдымках моцна галаву губляю». Выйшаў беларускамоўны летні трэк з вірусным прыпевам
«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах
У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне
Каментары