Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў беларускага вайскова-прамысловага комплексу — ААТ «Пеленг» — будуе новы корпус на скрыжаванні вуліц Філімонава і Макаёнка ў Мінску, піша выданне «Белорусы и рынок».

У пяціпавярховым будынку плануюць размясціць канструктарска-вытворчае ўпраўленне «Аптычныя сістэмы». Будаўніцтва пачалося яшчэ ў канцы сакавіка, а цяпер работы ідуць поўным ходам. Каркас будынка разлічваюць завяршыць да канца 2026 года, пасля чаго зімой пачаць аздобныя работы.
Новы корпус называюць адным з ключавых праектаў «Пеленга» на гэты год. Тут плануюць аб'яднаць вытворчыя памяшканні, лабараторыі і тэхналагічныя службы.
Як адзначае Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт, новая пляцоўка павінна стварыць больш зручныя ўмовы для распрацоўкі і выпуску складаных аптычных прыбораў. Будаўніцтва таксама павінна павялічыць вытворчыя магутнасці і тэхналагічныя магчымасці беларускага ВПК, цесна скаапераванага з адпаведным расійскім.
2 снежня 2021 года, яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ААТ «Пеленг» было ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША і Канады.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе «Пеленг» трапіў пад міжнародныя санкцыі. Еўрасаюз абмежаваў дзейнасць кампаніі праз яе ўдзел у вытворчасці і пастаўках камплектуючых для расійскай артылерыі і вайсковай тэхнікі, у тым ліку для БТР-82А, якія выкарыстоўваюцца расійскімі войскамі ў вайне супраць Украіны.
Пазней санкцыі супраць «Пеленга» ўвялі таксама Швейцарыя, Японія і Новая Зеландыя. У маі 2023 года абмежаванні ўвяла Украіна, а ў жніўні таго ж года да іх далучылася Вялікабрытанія.
У лютым 2024 года санкцыі супраць прадпрыемства пашырыў Еўрасаюз. У сакавіку 2024‑га да адпаведнага пакета абмежаванняў далучыліся яшчэ некалькі еўрапейскіх краін, у тым ліку Швейцарыя, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна.
У красавіку 2024 года ЗША таксама пашырылі санкцыі, уключыўшы ў іх некаторых кіраўнікоў «Пеленга».
Беларускія кампаніі пастаўляюць у Расію заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — новае расследаванне
Як Лукашэнка зарабляе на вайне — расследаванне «Белпола»
У праект 13‑га пакета санкцый Еўрасаюза трапіла беларускае абароннае прадпрыемства
Працягваецца масавы пераслед супрацоўнікаў ААТ «Пеленг»
Беларускі «Пеленг» судзіцца з прадпрыемствам расійскага ВПК за даўгі
Наладчыка станкоў з «Пеленга» асудзілі і абвесцілі «тэрарыстам». Летась на прадпрыемстве была аблава сілавікоў
Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары
Цікава, хто будзе там працаваць? Маскалёў прывязуць? Ці белых і пушыстых невінаватых беларусоў пад прыцэлам будуць прымушаць і стаяць над йімі з аўтаматам?