Грамадства

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

6 верасня ў сувязі з Мінскім паўмарафонам скарэктуюць працу некаторых аўтобусаў, тралейбусаў і маршрутак.

Фота: Lookby.Media

З 7:00 і прыкладна да 16:00 запланавана змяненне трас некаторых маршрутаў пасажырскага транспарту з выкананнем усіх прыпынкаў, калі не пазначана іншае, паведамляюць Мінск-навіны.

Рух на аўтобусных маршрутах №100, маршрутак 1064-ТК, 1076-ТК, 1547‑ТК арганізуюць ад вул. Маскоўскай па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах у прамым напрамку. У зваротным — па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Леніна, Аранскай, Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай і далей па маршрутах.

Аўтобусы №115Э ад аўтавакзала «Цэнтральны» будуць рухацца па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце ў прамым напрамку без выканання прыпынкаў на змененым участку. У зваротным — па пр. Незалежнасці, вул. Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Леніна, Аранскай, Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, Бабруйскай з выкананнем прыпынкаў «Аранская», «Талстога».

Аўтобусы №300Э, 1400‑ТК ад аўтавакзала «Цэнтральны» будуць рухацца па вул. Бабруйскай, Свярдлова, Аранскай, пр. Партызанскім, вул. Ванеева, Ваўпшасава, Радыяльнай, Запарожскай, Філімонава, пр. Незалежнасці і далей па маршрутах у абодвух напрамках без выканання прыпынкаў на змененым участку.

Аўтобусы №40, 163 ад вул. Маскоўскай будуць рухацца па вул. К. Цэткін, Кальварыйскай і далей па маршрутах у прамым напрамку, а ў зваротным — па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга і далей па звыклых трасах.

Аўтобусы маршруту №73 будуць рухацца ад вул. Маскоўскай па вул. К. Цэткін, Ціміразева, пр. Машэрава, Пераможцаў у прамым напрамку без выканання прыпынку «Мінскі завод халадзільнікаў» пры руху ў бок прыпынку «Лебядзіны». У зваротным — па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга і далей па маршруце.

Аўтобусы №1, 69 будуць рухацца па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, К. Цэткін, Бабруйскай да РК «Бабруйская» ў абодвух напрамках без выканання прыпынку «Мінскі завод халадзільнікаў» пры руху ў бок ДС «Вяснянка».

Аўтобусы маршруту №119С будуць рухацца па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, К. Цэткін, Бабруйскай да РК «Бабруйская» ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынкаў «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», «Ціміразева», «Музычны тэатр», «Вакзал», «Аўтавакзал «Цэнтральны».

Аўтобусы маршруту №91 ад вул. М. Багдановіча будуць рухацца па вул. Нямізе, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, пр. Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў №127 арганізуюць па вул. Трасцянецкай, Аранскай, Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, Бабруйскай у прамым напрамку, у зваротным — па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай і далей па маршруце.

Аўтобусы маршрутаў №18, 26а, 26д, 26 будуць рухацца па вул. Захарава, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Машэрава і далей па маршрутах у абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў №57 запланаваны па вул. Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Леніна, Аранскай, Свярдлова, Бабруйскай, К. Цэткін, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў прамым напрамку. У зваротным — па пр. Дзяржынскага, вул. К. Цэткін, Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Пуліхава і далей па маршруце.

Тралейбусы маршруту №22 з боку ДС «Карастаянавай» будуць рухацца па вул. В. Харужай, Куйбышава, Я. Купалы, М. Багдановіча, Нямізе, К. Цэткін, Бабруйскай і далей па маршруце. У зваротным — ад вул. Свярдлова па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце.

Рух тралейбусаў маршрутаў №3, 6, 16, 20 арганізуюць па вул. Свярдлова, Бабруйскай, К. Цэткін з разваротам на пл. Ф. Багушэвіча ў абодвух напрамках.

Аўтобусы № 3С, 102 будуць рухацца па вул. Свярдлова, Бабруйскай, К. Цэткін з разваротам на пл. Ф. Багушэвіча ў прамым напрамку з выкананнем на змененым участку прыпынку «Ленінградская» (высадка пасажыраў), у зваротным — па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршрутах з выкананнем прыпынку «Вакзал» (пасадка пасажыраў).

Аўтобусы маршруту № 190Э будуць рухацца ад вул. Ціміразева па вул. К. Цэткін, Бабруйскай да РК «Бабруйская» ў абодвух напрамках з выкананнем прыпынкаў «Вакзал», «Ленінградская».

Рух аўтобусаў маршруту № 50С арганізуюць па вул. Маскоўскай, Л. Талстога да ДС «Дружная».

На аўтобусным маршруце № 1151‑ТК ад вул. Маскоўскай перавозкі будуць арганізаваны па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце ў прамым напрамку. У зваротным ад пр. Незалежнасці — па вул. Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Леніна, Аранскай, Магілёўскай, Л. Талстога да ДС «Дружная».

Транспарт на маршруце № 1152‑ТК з боку ДС «Лошыца-2» будзе везці пасажыраў па вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці і далей па маршруце ў прамым напрамку. У зваротным ад пр. Незалежнасці — па вул. Казлова, З. Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Леніна, Аранскай, Свярдлова, Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршруце без выканання прыпынку «Аўтавакзал «Цэнтральны».

Рух аўтобусаў маршруту № 1212‑ТК з боку «Сухарава-6» арганізуюць ад вул. Кальварыйскай па вул. Раманаўская Слабада, Нямізе, К. Цэткін, Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршруце ў прамым напрамку, у зваротным з боку ДС «Чыжоўка» — па вул. Свярдлова, Бабруйскай, К. Цэткін, Кальварыйскай і далей па маршруце.

Маршруткі № 1056‑ТК з боку ДС «Чыжоўка-1» ад вул. Свярдлова будуць рухацца па вул. Бабруйскай, К. Цэткін, Ціміразева, пр. Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце ў прамым напрамку, у зваротным — па пр. Пераможцаў, Машэрава, вул. Ціміразева, К. Цэткін, Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршруце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць