Культура11

У Песках адновяць гатычную браму сядзібы Пуслоўскіх, падобную да замкавай

У Бярозаўскім раёне запланаваны рамонт паўночнай брамы гістарычнай сядзібы Пуслоўскіх. Але распрацоўваць праект рэстаўрацыі для гэтага не будуць. 

Паўночная брама сядзібы Пуслоўскіх у Песках. Фота: my-places.by

Тэндарную заяўку на распрацоўку праграмы работ заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына». Дакумент на партале дзяржзакупак апублікаваў Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Бярозаўскага раёна.

Згодна з дакументацыяй, помніку патрабуецца замена тынкоўкі і фарбавальнага пласта на плошчы больш за 400 квадратных метраў. Таксама спецыялісты зафіксавалі частковае разбурэнне цаглянай муроўкі сцен і цокаля. Распрацаваць праграму неабходна за 20 працоўных дзён, а фінансаванне саміх будаўнічых прац пойдзе з мясцовага сельскага бюджэту. 

Паколькі работы аформлены як бягучы рамонт, гэта дазваляе не распрацоўваць праектную дакументацыю: для правядзення такіх прац на помніках 3‑й катэгорыі дастаткова толькі праграмы работ, якую зацвярджае мясцовы выканаўчы камітэт.

Паўночная брама ў аграгарадку Пескі была пабудавана ў 1830— 1840‑х гадах Францам Пуслоўскім. Збудаванне выканана ў замкава-гатычным стылі. Яно складаецца з дзвюх манументальных круглых вежаў з зубчастым завяршэннем, паміж якімі размешчаны шырокі спічасты арачны праезд з імітацыяй паднятай на ланцугах ахоўнай краткі-герсы. Дадаткова аб'ект аздоблены нізкімі вартоўнямі па баках, аркатурнымі паясамі і вузкімі вокнамі-байніцамі.

Брама служыла адным з парадных уездаў у сядзібна-паркавы комплекс Пуслоўскіх, які фармаваўся з канца XVIII стагоддзя на беразе возера Чорнае. Пасля таго як у 1843 годзе галоўны мураваны палац згарэў, гаспадары былі вымушаныя прыстасаваць пад жытло драўляны будынак стайні. Праз гэта ўязныя брамы засталіся аднымі з найбольш выразных архітэктурных дамінант усяго комплексу, якія захаваліся да нашых дзён.

Каментары1

  • тутэйшы
    07.09.2026
    Адна з візітовак раёна. Добра, што прывядуць у парадак. Вось бы кляштар у горадзе адбудавалі пад які-небудзь культурны хаб... мары-мары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць