Латвія плануе ўвесці 300‑працэнтнае мыта на транзіт збожжа з Расіі і Беларусі, а таксама на яго перапрацоўку. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны Андрыс Кулбергс пасля пасяджэння ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Паводле слоў латвійскага прэм'ера, такую меру падтрымліваюць усе партыі, прадстаўленыя ў Сейме краіны.
Улады Латвіі тлумачаць гэта рашэнне жаданнем стварыць перашкоды для экспарту Расіяй збожжа з украінскіх тэрыторый, якія яна акупавала.
Літва таксама сёння паведаміла, што будзе пільна правяраць паходжанне ўсяго транзітнага збожжа, якое паступае з Расіі і Беларусі.
Каментары