Грамадства

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

У міліцыю звярнуліся грамадзяне, якія заказалі кухонныя гарнітуры ў сталічнай кампаніі і ўнеслі перадаплату. Аднак у абумоўленыя тэрміны яны так і не атрымалі свае заказы, паведамляе прэс-служба МУС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: kuhni-cherry.by

Як паведамляецца, гэта кампанія каля 15 гадоў паспяхова працавала на мэблевым рынку. Аднак з канца мінулага года ў прадпрыемства пачаліся фінансавыя і вытворчыя праблемы. Нягледзячы на гэта, кіраўнік працягваў прымаць новыя заказы, нават калі кампанія ўжо не паспявала выконваць ранейшыя, а частка абсталявання зламалася.

Як мяркуе следства, утвораныя даўгі дырэктар спрабаваў пакрываць за кошт грошай новых кліентаў, выкарыстоўваючы схему, падобную да фінансавай піраміды.

Агульная сума шкоды, нанесенай пацярпелым, на гэты момант перавышае 1 мільён рублёў.

Следчыя распачалі крымінальную справу, кіраўніка кампаніі затрымалі. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку працягваюць праверку ўсіх зваротаў.

Мяркуючы па кадрах з відэа МУС і абмеркаваннях у сацыяльных сетках, гаворка ідзе пра кампанію «Кухні Чэры», піша выданне Office Life. На яе старонцы ў Instagram цяпер пазначана, што з 1 верасня фірма знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Ліквідатарам прызначана ТАА «Ліксалт».

Прадстаўнікі кампаніі таксама апублікавалі паведамленне, у якім заявілі, што «эпоха «Чэры» скончылася», і папрасілі прабачэння ў кліентаў.

Паводле іх слоў, супрацоўнікі кампаніі на працягу многіх месяцаў не атрымлівалі заробкаў, але працягвалі працаваць, выконваць абавязацельствы перад кліентамі і спадзявацца, што сітуацыю яшчэ можна будзе выправіць. Цяпер самі работнікі таксама аказаліся сярод пацярпелых.

У сацыяльных сетках паведамляюць, што праблемы маглі закрануць больш за сотню кліентаў кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць