Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве
Старшыня парламента Малдовы Ігар Гросу абвяргае інфармацыю пра тое, што самалёт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ледзь не быў збіты беспілотнікам падчас узлёту з міжнароднага аэрапорта Кішынёва, піша Noi.md.

Учора прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ сцвярджаў, што самалёт, на якім Зяленскі павінен быў адправіцца ў Нарвегію на пахаванне караля Харальда V, «ледзь не сутыкнуўся» з беспілотнікам падчас узлёту з Малдовы.
Ігар Гросу заявіў, што ў момант пранікнення дрона ў паветраную прастору Рэспублікі Малдова паветранае судна знаходзілася на зямлі і яшчэ не пачынала працэдуру ўзлёту.
«Самалёт знаходзіўся на зямлі, ён не ўзлятаў. Пасля таго як дрон пакінуў нашу паветраную прастору, самалёт вылецеў», — заявіў Ігар Гросу.
Улады Малдовы ўдакладнілі, што прэзідэнцкі самалёт знаходзіўся ў аэрапорце, калі паветраную прастору часова закрылі пасля пранікнення расійскага дрона з боку Украіны.
Паводле звестак уладаў, беспілотнік упаў і выбухнуў прыкладна за 160 кіламетраў ад Кішынёва.
Пасля пацвярджэння інцыдэнту абмежаванні на палёты былі знятыя, а затрыманыя рэйсы аднавіліся.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары