11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі
Дзяўчына абдымаецца з Ігарам Крутым і радуецца лайкам ад Лепса, а шлях да мары бачыць у Маскве.

Дачцэ беларускага бізнэсмена Аляксандра Зінгмана — чалавека, цесна звязанага з Віктарам Шэйманам аперацыямі ў Афрыцы, — 11 гадоў. Маргарыта займаецца ў мінскай студыі «Cтудыёплэй».
Ужо некалькі гадоў артыстка штурмуе дзіцячы «Славянскі базар», але пакуль яе найлепшы рэзультат — удзел у фінале нацыянальнага адбору. Затое летась дачка бізнэсмена засвяцілася на тэлевізійных шоу — расійскім «Голас. Дзеці» і беларускім дзіцячым «Фактар.бай».

У расійскім тэлевізійным праекце Марго трапіла ў каманду Наталлі Падольскай і Уладзіміра Праснякова. Там дзяўчына распавяла, што любіць шыць цацкі з фетру і, калі раптам не ўдасца стаць спявачкай, будзе дызайнеркай. Але ж на этапе «паядынкаў» беларуска вылецела.

Удзел у беларускім шоу стаў для Марго больш паспяховым. Ужо падчас першага кастынгу яна так спадабалася спявачцы Насці Краўчанка, што тая націснула «залатую кнопку» — гэта дало магчымасць адразу пераскокнуць у этап «крэслы».
У выніку на дзіцячым «Фактар.бай» Зінгман дайшла да суперфіналу і трапіла ў топ-5 найлепшых спевакоў.

У адным з інтэрв’ю шоу дзяўчынка распавядала пра сваю сям’ю. Казала, што сама падобная да маці, але праз гэтае падабенства характараў яны часта спрачаюцца. Менавіта мама адказвае за вобразы Марго.

А займаецца дзяўчынкай больш за ўсё бабуля — яна возіць унучку на бясконцыя рэпетыцыі. Бабулю ж Марго называе самым строгім чалавекам у сям’і.

Пра тату артыстка кажа літаральна некалькі слоў — пра тое, што ён моцна ўсіх любіць.
У іншым інтэрв’ю Марго прызнавалася, што шчасліва жыць у заможнай сям’і, але ж лічыць, што моцна выхваляцца гэтым не варта: «Спадзяюся, я не выглядаю разбэшчанай».

На пытанне, ці песцяць яе бацькі, Марго адказала, што насамрэч не: яна заўсёды глядзіць на цэны, каб было не занадта дарагое: «На дзень нараджэння набываюць адзенне, пра якое я даўно марыла. А кожны дзень — не».

Сёлета Марго ўдзельнічала ў дзіцячай «Новай хвалі» ў Маскве — заняла другое месца (дакладней, падзяліла яго яшчэ з адной дзяўчынай) і атрымала ў падарунак камплект абсталявання для хатняй студыі.

Цяпер жа Марго рыхтуецца ў лістападзе паляцець у Ташкент — будзе рэпрэзентаваць Беларусь на міжнародным конкурсе «Наша пакаленне». Конкурсную песню — «Я трымаю далонямі святло» — напісаў для школьніцы знакаміты расійскі прадзюсар і кампазітар Максім Фадзееў.
Дарэчы, ён не ўпершыню працуе на юную беларуску. Напрыклад, у ліпені Марго выпусціла сумесны трэк з мамай — ён называецца «Мам?» (музыку для яго напісаў Фадзееў).
Здаецца, жонка Зінгмана Лізавета, якая раней паспела папрацаваць дырэктаркай моднага мінскага рэстарана Falcone (у 2025 годзе рэстаран закрыўся праз фінансавыя праблемы), цяпер таксама думае пра кар’еру спявачкі. Нават псеўданім абрала — Эльіза.

Нядаўна Марго выпусціла песню пра свой шлях да мары — і называецца трэк «Масква». У песні дзяўчына называе сталіцу Расіі сваім «настаўнікам і лёсам».

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары
И за всем этим—тень убийцы Гончара и Захаренко.
А мельница Г-ня не останавливается, мелет медленно,но очень тонко.