Вайна44

Украіна заявіла пра знішчэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што 9 верасня ўдалася пацэліць у мазутныя сховішчы ў Новарасійску (Краснадарскі край Расіі), а таксама як мінімум тры караблі, сярод якіх дэсантны «Пётр Маргуноў». Чым ён адметны, піша Украінская служба Бі-бі-сі.

Расійскі вялікі дэсантны карабель праекта 11711 «Пётр Маргуноў». Украіна заяўляе, што нанесла па ім удар 9 верасня ў бухце Новарасійска. Фота: прэс-служба суднабудаўнічага завода «Янтарь»

Вайскова-марская база ў Новарасійску была атакаваная ўкраінскімі дронамі і ракетамі ў ноч на 9 верасня, таксама пад ударам апынуліся мазутны і збожжавы тэрміналы ў порце. Для атакі УСУ выкарысталі, у прыватнасці, крылатыя ракеты «Нептун» і дальнабойныя БПЛА FP-1.

Расійскія ўлады на гэта заявілі, што праз удар загінулі 4 жыхары Новарасійска і пацярпелі дзясяткі цывільных аб'ектаў. Паводле слоў мэра горада Андрэя Краўчанкі, пашкоджанні атрымалі школа і праваслаўны храм.

Спадарожнікавыя здымкі пашкоджаных караблёў у бухце Новарасійска пасля ўкраінскай атакі ў ноч на 9 верасня. Фота: Exilenova+

Паводле даных Генштаба УСУ, атака на Новарасійск прывяла да паражэння як мінімум трох расійскіх караблёў: малога марскога тральшчыка «Жалезнякоў», фрэгата «Адмірал Эсэн» і вялікага дэсантнага карабля праекта 11711 «Пётр Маргуноў».

OSINT-аналітыкі, прааналізаваўшы спадарожнікавыя здымкі, часткова пацвердзілі гэтую інфармацыю.

У прыватнасці, украінскі праект «Exilenova+» звяртае ўвагу, што на спадарожнікавых здымках бачныя наступствы паражэння карабля «Адмірал Эсэн». На яго палубнай надбудове заўважныя сляды пажару. Гэта судна з'яўляецца носьбітам крылатых ракет «Калібр» і ўжо трапляла пад удар украінскіх дронаў. Апошні з такіх удараў быў 12 жніўня.

«Exilenova+» таксама апублікаваў здымкі, на якіх бачна паражэнне яшчэ двух носьбітаў «Калібраў» — малога ракетнага катара «Буян-М» і фрэгата «Адмірал Макараў». Апошні раней таксама быў атакаваны ўкраінскімі БПЛА.

Што вядома пра «Пятра Маргунова»

Што тычыцца атакі на вялікі дэсантны карабель «Пётр Маргуноў», то раней ён не трапляў пад удары ўкраінскіх дронаў ці ракет. Доўгі час OSINT-аналітыкі нават не маглі выявіць месца, дзе менавіта на Чорным моры расіянам удалося яго «схаваць». Яго не маглі знайсці ні ў бухце Севастопаля, ні на вайскова-марской базе ў Новарасійску.

«Пётр Маргуноў» — найноўшы карабель, спушчаны на ваду ў 2018 годзе і фармальна прыпісаны да Паўночнага флоту РФ. У Чорнае мора ён зайшоў у студзені 2022 года, за месяц да поўнамаштабнага ўварвання. Тады расіяне збіралі тут групоўку сваіх дэсантных караблёў, павялічыўшы іх колькасць амаль удвая — з 7 да 13.

Па прамым прызначэнні ніводзін карабель так і не выкарысталі — спробы наблізіцца да ўкраінскага берага, каб высадзіць дэсант, былі безвыніковымі. Але пры гэтым вялікія дэсантныя караблі РФ праз закрыццё Басфора для вайсковых суднаў аказаліся «закрытымі» ў акваторыі Чорнага мора і сталі цэлямі для ўкраінскіх ракет, БПЛА і безэкіпажных катараў.

Так, з 2022 года пасля ўдараў УСУ затанулі чатыры вялікія дэсантныя караблі («Мінск», «Саратаў», «Новачэркаск» і «Цэзар Кунікаў») і яшчэ як мінімум тры пашкоджаныя («Аленягорскі гарняк», «Мікалай Фільчанкаў» і «Ямал»).

«Пётр Маргуноў» з'яўляецца найбольшым вайсковым караблём, які мае Расія ў Чорным моры. Фота: Flot.com

«Пётр Маргуноў» з'яўляецца найсучаснейшым і наймагутнейшым з усіх вялікіх дэсантных караблёў (ВДК) расійскага флоту. Ён быў закладзены ў 2015 годзе як першы серыйны карабель праекта 11711. У склад флоту яго прынялі ў снежні 2020 года.

Прадугледжвалася, што Расіі ўдасца пабудаваць як мінімум яшчэ два такія судны ў найбліжэйшыя гады. Караблі 11711 прызначаныя для высадкі дэсанту, перавозкі баявой тэхнікі і абсталявання.

«Пётр Маргуноў» мае далёкасць плавання да 4 тысяч марскіх міль, што дазваляе яму выконваць задачы ў далёкай марской зоне. Ён з'яўляецца найбольшым расійскім дэсантным караблём ВМФ з поўным водазмяшчэннем да 6600 тон, з даўжынёй корпуса ў 135 метраў і шырынёй у 16,5 метра. Такі карабель можа браць на борт да 13 танкаў ці 36 бронетранспарцёраў і да 300 марскіх пехацінцаў.

Каментары4

  • Юзік
    10.09.2026
    Цудоўная навіна!
  • 1991
    11.09.2026
    як раманаўская імерыя ў 1917 ці , як бальшавіцкая імерыя ў 1991...
  • Жвір
    11.09.2026
    Рол, "Маанзунд" пераўзыходзіць параметрамі, за выняткам максімальнай даўжыні.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе19

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць