«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу
Прэзідэнт ЗША завяршыў з'езд Рэспубліканскай партыі ў Даласе заклікам ісці на выбары і серыяй заяў пра ўласныя поспехі.

Пасля выступлення віцэ-прэзідэнта Джэя Дзі Вэнса Трамп зноў выйшаў да мікрафона і заявіў, што пры Джо Байдэне ЗША былі «пасмешышчам для ўсяго свету», а яго адміністрацыя ператварыла «цёмную эпоху Амерыкі» ў «залатую», піша Bild.
Трамп таксама пахваліў стан амерыканскай эканомікі, заявіўшы пра 80 рэкордаў фондавага рынку, моцны рынак працы і выкананне перадвыбарных абяцанняў. Пры гэтым на рынках захоўваецца нервовасць: індэкс S&P 500 напярэдадні зніжаўся чацвёртую сесію запар, а нафта гандлявалася вышэй за 100 долараў за барэль.
Асобна прэзідэнт звярнуў увагу на запоўненасць арэны American Airlines Center, разлічанай прыкладна на 20 тысяч чалавек. Спачатку ён заявіў, што «свабодных месцаў няма», аднак верхнія ярусы былі ў значнай ступені пустымі.
У канцы прамовы Трамп заклікаў прыхільнікаў «ісці і галасаваць».
Затым на сцэне выступіў оперны спявак Крыстафер Макіё з песняй «America the Beautiful», а са столі пачалі падаць паветраныя шары.
Каментары