Паслухаць спевака Акмаля ў Мінску сабраліся дзясяткі тысяч людзей ФОТАФАКТ
22‑гадовы расійскі спявак туркменскага паходжання Акмаль быў хэдлайнерам канцэрта, які праходзіў увечары 12 верасня каля мінскага Палаца спорту ў рамках святкавання Дня горада.

Фота: t.me/koko_by
Акмаль (Акмаль Хаджаніязаў) — папулярны поп-выканаўца і аўтар песень, які здабыў шырокую вядомасць дзякуючы сацыяльным сеткам і ўдзелу ў музычных тэлепраектах. Нарадзіўся ў Туркменістане, пасля жыў ва Узбекістане, а папулярнасць здабыў у Расіі.
Стаў масава папулярным дзякуючы сваім пранікнёным і эмацыйным баладам. Яго галоўны суперхіт «Из-за тебя» ў 2024 годзе заваяваў у Расіі верхнія радкі музычных чартаў і сабраў 40 мільёнаў праслухоўванняў на ютубе.
Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА
Дзень горада ў Мінску: што, дзе, калі
Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада
Расійскія z-артысты, руская мова на афішах. У што ператварыліся фестывалі ў старажытным Навагрудку
Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer
Каментары