Вайна1818

Кушнер: Калі б Украіна захацела пайсці на саступкі ў тэрытарыяльным пытанні, у нас ужо было б пагадненне

Задачу пасярэднікаў ён бачыць у тым, каб знайсці крэатыўнае рашэнне, якое задаволіць абодва бакі.

Візіт Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Кіеве 6 верасня. Фота: «РБК-Украіна»

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер заявіў, што для заключэння пагаднення аб спыненні вайны не стае згоды Украіны адмовіцца ад сваіх тэрыторый у межах, патрабаваных Уладзімірам Пуціным, паведамляе «Украінская праўда».

«Прэзідэнт Пуцін акрэсліў сваю пазіцыю наконт таго, чаго ён хоча дабіцца. Калі б Украіна захацела пайсці на саступкі ў гэтым пытанні, мы б ужо ўзгаднілі астатнія пункты пагаднення. Але Украіна зараз не хоча гэтага рабіць. І наша работа як пасярэднікаў у тым, каб знайсці крэатыўнае рашэнне, якое не будзе пярэчыць іх [Украіны] жаданням, дапаможа дасягнуць мэты і пры гэтым прымусіць Расію закончыць канфлікт так, каб абодва бакі змаглі рухацца наперад у межах сістэмы, якая выключыць паўтарэнне падобнага», — сказаў Кушнер падчас штогадовага форуму YES у Кіеве 12 верасня.

Кушнер таксама заявіў, што задача пасярэднікаў у пошуку «крэатыўнага рашэння», якое дазволіць замарозіць канфлікт. Пры гэтым ён лічыць, што тэрытарыяльнае пытанне павінна вырашацца з улікам сітуацыі на полі бою.

У сваім выступе прадстаўнік прэзідэнта ЗША казаў, што і Кіеў, і Масква быццам бы адчуваюць «вялікі боль» і маюць «цвёрды намер» завяршыць вайну.

«Прынамсі зараз яны [расіяне] гавораць правільныя рэчы — што хочуць абмеркаваць спосаб неяк гэта вырашыць. Прэзідэнт Зяленскі, мяркуючы па тым, што мы бачылі, мае рашучы намер. І мяркуючы па тым, што мы чулі, прэзідэнт Пуцін таксама да гэтага імкнецца. Нам проста трэба знайсці правільную формулу, якая задаволіць усіх».

Кушнер прапанаваў засяродзіцца на бізнэс-інтарэсах і «эканамічным росквіце» пасля заканчэння баявых дзеянняў.

Паказальна, што якраз падчас разважанняў Кушнера аб гатоўнасці Пуціна да рэальных мірных перамоў у Кіеве прагучаў сігнал паветранай трывогі з-за чарговай расійскай атакі.

Адказваючы на пытанне, як часта ён плануе наведваць Кіеў, каб прадэманстраваць падтрымку і паспрыяць хаця б часоваму спыненню паветраных удараў, Кушнер заявіў, што аддае перавагу аддаленай працы.

«Мы не прыхільнікі паказной дыпламатыі. Мы робім тое, што трэба, па тэлефоне ці праз Zoom… Я б хацеў прыехаць тады, калі наступіць мір».

Каментары18

  • Бо пытанне некалі дойдзе
    13.09.2026
    Хай кушнер аддае уйлу Аляску.
  • UDR
    13.09.2026
    Вот выродок!
  • Жэка
    13.09.2026
    Няхай украінцы вырашаюць. Мне здаецца людзі важней за тэрыторыю.

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць