У Беларусі змяняюцца правілы выкарыстання відэарэгістратараў супрацоўнікамі кантрольна-рэвізійных службаў. Новыя патрабаванні зацвердзіла Міністэрства транспарту і камунікацый. Яны пачнуць дзейнічаць з 5 кастрычніка 2026 года.

Пастановай Міністэрства транспарту № 43 ад 25 жніўня 2026 года зацверджаная інструкцыя, якая вызначае парадак выкарыстання тэхнічных сродкаў для відэаназірання і аўдыёзапісу кантралёрамі-рэвізорамі падчас выканання службовых абавязкаў.
Адным з асноўных новых патрабаванняў стане абавязковае інфармаванне пасажыраў пра тое, што вядзецца відэа– і аўдыёзапіс. Акрамя таго, падчас праверкі наяўнасці ў пасажыраў праязных дакументаў або білетаў кантралёры павінны будуць весці бесперапынны запіс.
Асобна ў інструкцыі прапісаныя патрабаванні да абароны персанальных даных пасажыраў, а таксама парадак захоўвання і доступу да атрыманай інфармацыі. Доступ да відэа– і аўдыёзапісаў праверак квіткоў будзе мець абмежаванае кола супрацоўнікаў.
Таксама ўстаноўленыя тэрміны захоўвання і выкарыстання запісаў, зробленых з дапамогай відэарэгістратараў.
Каментары