Навука і тэхналогіі44

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу

Навукоўцы вызначылі найбольш верагодны сцэнарый, які ў далёкай будучыні зробіць Зямлю непрыдатнай для жыцця. Паводле іх даследавання, кіслародная атмасфера нашай планеты можа праіснаваць яшчэ каля аднаго мільярда гадоў, піша BBC Sky.

Існуе некалькі магчымых прычын знікнення жыцця на Зямлі, сярод якіх змяненне клімату, павышэнне ўзроўню вуглякіслага газу, падзенне астэроіда і паступовае павелічэнне светлавой магутнасці Сонца. Аднак у гэтым выпадку даследчыкі засяродзіліся на іншым працэсе — будучай страце кіслароду ў атмасферы.

Прыкладна 2,5 мільярда гадоў таму адбылася так званая Вялікая кіслародная падзея. У гэты перыяд узровень кіслароду ў атмасферы і акіянах Зямлі істотна павялічыўся. Лічыцца, што галоўную ролю ў гэтым адыгралі аднаклетачныя арганізмы, хоць дакладныя прычыны падзеі дагэтуль абмяркоўваюцца навукоўцамі. Назапашванне кіслароду стала важным этапам эвалюцыі Зямлі і дазволіла развівацца шматлікім складаным формам жыцця.

Даследчыкі Казумі Азакі з універсітэта Тоха і Крыстафер Рэйнхард з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі стварылі камп’ютарную мадэль Зямлі, якая ўлічвала кліматычныя і біяхімічныя працэсы. Даследаванне апублікавалі ў навуковым часопісе Nature Geoscience.

Навукоўцы правялі 400 тысяч камп’ютарных сімуляцый, кожны раз змяняючы розныя параметры мадэлі. У выніку яны прыйшлі да высновы, што кіслародная атмасфера Зямлі захаваецца прыкладна на працягу наступнага мільярда гадоў.

Пасля гэтага, паводле мадэлявання, адбудзецца хуткае абяскіслароджванне атмасферы. Яна стане падобнай да атмасферы ранняй Зямлі, якая існавала да Вялікай кіслароднай падзеі.

Пасля рэзкага зніжэння ўзроўню кіслароду ў атмасферы будзе больш метану, а вуглякіслага газу застанецца мала. Таксама знікне азонавы слой. Даследчыкі мяркуюць, што Зямля ператворыцца ў свет, дзе пераважаюць анаэробныя формы жыцця, здольныя існаваць без кіслароду.

Раней навукоўцы лічылі, што біясфера Зямлі можа праіснаваць каля двух мільярдаў гадоў. Гэта звязвалі з паступовым павелічэннем светлавой магутнасці Сонца, глабальным пацяпленнем і памяншэннем колькасці вуглякіслага газу, неабходнага раслінам для фотасінтэзу. Новае даследаванне дазваляе больш дакладна ацаніць магчымыя тэрміны захавання кіслароднай атмасферы, хоць прагнозы на мільярды гадоў маюць значную нявызначанасць.

Вынікі даследавання важныя не толькі для разумення будучыні нашай планеты, але і для пошуку жыцця за межамі Сонечнай сістэмы. Кісларод лічыцца адным з магчымых біясігнатур — хімічных рэчываў у атмасферы планеты, якія могуць сведчыць пра існаванне біялагічных працэсаў.

Аднак атмасфера, багатая кіслародам, не з’яўляецца пастаяннай прыкметай жыцця на планеце. Паводле даследчыкаў, яна можа захоўвацца толькі на працягу 20—30 працэнтаў гісторыі Зямлі. Таму астраномам варта шукаць прыкметы жыцця і на планетах з нізкім утрыманнем кіслароду або поўнай яго адсутнасцю. Гэта можа павялічыць шанцы выявіць пазаземнае жыццё.

Каментары4

  • %
    19.09.2026
    Паважаныя, хто падаваў гэты матэрыял, да бліжэйшай планеты Проксіма Центаўра b (дзе найхутчэй няма ні жыцьця, ні магчымасьці для жыцья такім як мы) 4 светлавых года, або 70000 гадоў лёту пры сучасных тэхналогіях. Вось такія справы.
  • Балота
    19.09.2026
    Машэраў- міліяратар, усё з яго пачалося.
  • Жвір
    19.09.2026
    цягам наступнага міл'ярда гадоў чалавецтва будзе само рэгуляваць і падтрымліваць патрэбны балянс складнікаў атмасфэры. Не выключана, што й кіраваць Сонцам, і працэсамі на ім, таксама будзе розум чалавека, альбо створаны чалавекам ягоны адпаведнік...

    Давайце пракруцім падзеі папярэдняга міл'ярду гадоў, і параўнаем сітуацыю на пачатку гэтага адрэзку часу, і цяпер. Ад аднаклетачных, ці крыху больш складаных стварэнняў, і іх магчымасьцяў, і стварэнняў, зь іх магчымасьцямі цяперашняга часу.
    Цяпер уявіце, што цяперашні чалавек, зь яго цяперашнімі ведамі й магчымасьцямі, гэта аднаклетачнае стварэньне міл'ярднай даўніны, дык якім жа будзе чалавек, ці ягоны адпаведнік, цераз міл'ярд гадоў, калі мы, цяперашнія, у параўнаньні зь ім - аднаклетачныя першабытныя прымітывы міл'ярднай даўніны адпаведна ?
    А наступны ж міл'ярд гадоў будзе значна больш дынамічны, чым папярэдні, бо адлік пойдзе ўжо з цяперашней базы й перыяд эвалюцыйных рашэньняў заменяць рашэньні тэхналчгічныя...
    Усе гэтыя разьлікі, пра якія гаворка ў артыкуле, на аснове магчымасьцяў і дасягненьняў цяперашняга часу, нічога акром іроніі не выклікаюць...

    Праблема толькі ў тым, што цяперашні чалавек можа пераўтварыць наступны міл'ярд гадоў у дарогу ў адваротным кірунку, у пачатак адліку гісторыі, ад чалавека й ягоных наяўных дасягненьняў, і здабыткаў эвалюцыі, да аднаклетачных і нават раней...:)

    ...вой 🤭

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі54

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі54

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць